Літаратурная гадзіна «І сёння з намі Колас і Купала».

15 лістапада бібліятэкары цэнтральнай бібліятэкі правялі літаратурную гадзіну «І сёння з намі Колас і Купала», для ваеннаслужачых пагранічнай камендатуры.

Мерапрыемста было прысвечана 140-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янку Купалу і Якубу Коласу. Яны пакінулі вялікую спадчыну, на якой узгадавалася не адно пакаленне, і якая на працягу дзесяцігоддзяў вывучаецца, асэнсоўваецца, перакладаецца на іншыя мовы і пашырае веды пра нас – беларусаў, ва ўсім свеце.

Бібліятэкары пазнаёмілі прысутных з кніжнай выставай «Песняры зямлі беларускай», на якой  прадстаўлена шматгранная спадчына славутых мастакоў слова: зборы твораў, выбраныя творы, асобныя выданні, а таксама матэрыялы аб жыцці і творчасці пісьменнікаў.

Мерапрыемства суправаджалася слайд-прэзентацыяй.