Літаратурная дэгустацыя кніг Міхася Даніленкі «Наш зямляк у коле часу».

28.10  У філіяле «Уборкаўская сельская бібліятэка» прайшла літаратурная дэгустацыя кніг Міхася Даніленкі «Наш зямляк у коле часу», якая  была прысвечана 100-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка, нашага земляка, ураджэнца Лоеўшчыны.

У пачатку  мерапрыемства бібліятэкар паведаміла чытачам біяграфічныя звесткі пісьменніка, зрабіла рэкамендацыйную хвілінку кніг з кніжнай выставы «Наш зямляк, пісьменнік, Міхась Даніленка». Чытачы пазнаёміліся з кнігай  «Майская навальніца»  у якой змешчаны  аўтограф  Міхася Даніленкі,  бібліятэкар  распавядала гісторыю аб з’яўленні гэтай кнігі ў бібліятэцы. Прагучалі галосныя чытанні апавяданняў з кнігі «Майская навальніца». Дзеці чыталі апавяданні «Два чмялі»,  праслухалі аудыя запіс апавядання «Журка».