Творчыя сустрэчы «Наш зямляк у коле часу».

08 ліпеня ў філіяле «Уборкаўская сельская бібліятэка» адбыліся творчыя сустрэчы «Наш зямляк у коле часу» у рамках паседжання літаратурнай гасцеўні «Верас».

Бібліятэкар расказала аб жыцці і дзейнасці нашага земляка У. Бабраўнічага, пазнаёміла з яго карцінамі і фотоздымкамі родных мясцін, якія ён пакінуў пасля сябе. Потым прагучалі вершы аб роднай зямлі: «Мой родны край», «Душа»,  «Матулін хлеб», «Прыязджайце да нас на Уборкі»  паэта Уладзіміра Бабраўнічага. Наведалі  выставачную залу Уборкаўскага ЦДК, і пазнаёміліся  з карцінамі  мастака  У.Р. Бабраўнічага.