Беларускі чацвер «Залацінкі роднай мовы».

28.03 У філіяле «Уборкаўская сельская бібліятэка» праведзены беларускі чацвер «Залацінкі роднай мовы». У гэты дзень бібліятэкар размаўляла з чытачамі па-беларуску. Мэтай мерапрыемства стала вывучэнне беларускага фальклору, выхаванне павагі да культурных традыцый беларускага народу.

 Да мерапрыемства былы аформлена кніжная выстава «З родным словам пасябруй», на якой былі размешчаны беларускія казкі,  аповесці, апавяданні, вершы для дзяцей на беларускай мове.

Удзельнікі мерапрыемства адказвалі на пытанні ў конкурсах: «Прылады працы», «Добры гаспадар», «Працоўны дзень», «Адным словам», «Беларускі каляндар», «Беларускія стравы».  У конкурсе «Гучы роднае слова» чыталі вершы на роднай мове.