Пятрусь Броўка

Беларускі грамадскі дзеяч, пісьменнік, паэт і перакладчык.

Пятрусь (Пётр Усцінавіч) Броўка нарадзіўся 25 чэрвеня 1905 г. у вёсцы Пуцілкавічы Ушацкага раёна Віцебскай вобласці.

У  дзяцінстве Пятрусь Броўка займаўся сельскімі працамі – пас гусакоў, авечак, кароў.

У 9-летнім узросце, з-за таго, што быў адным з нешматлікіх у вёсцы, хто ўмеў пісаць, па просьбе жонак ліставаў іх мужыкам на франты Першай сусветнай вайны.

Скончыў царкоўна-прыходскую школу ў Лепелі, а пазней вучыўся ў Лепельскім вышэйшым пачатковым вучылішчы, але на поўнае навучанне ў сям’і не хапіла сродкаў.

У 1918 годзе пачаў працаваць перапісчыкам у Вяліка-Долецкім валасным камісарыяце (савецкай грамадскай установе), потым справаводам валвыканкома, рахункаводам у саўгасе.

У 1919 годзе перажыў польскую акупацыю.

У 1923 годзе быў выкліканы на 1-ы з’езд селькораў Беларусі, але не паехаў, бо не было сродкаў на дарогу.

У 1923 годзе выбраны сакратаром камсамольскай арганізацыі ў роднай вёсцы.

У 1924 годзе быў абраны старшынёй Маладолецкага сельсавета.

У 1925 годзе быў накіраваны на працу ў Полацкі акруговы камітэт ЛКСМБ.

Пятрусь Броўка – загадчык аддзела Полацкага акруговага камітэта камсамола (1926).
Супрацоўнікі рэдакцыі газеты «Чырвоная Полаччына». З правага краю — Пятрусь  Броўка. 1926

З 1927-1928 гады працаваў адказным сакратаром акруговай газеты «Чырвоная Полаччына» (Полацк),  адначасова з 1927 кіраўнік мясцовага філіялу «Маладняка». У Полацку наведваў вячэрнюю школу для дарослых.

У 1928 паступіў на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта БДУ, якое скончыў у 1931 годзе.

У 1934 годзе стаў членам Саюза пісьменнікаў СССР.

Я. Колас, Я. Купала, П. Броўка, Дз. Бядулі, г. Маства, 29.01-02.02.2939 г.

У 1940 годзе быў прызначаны галоўным рэдактарам часопіса «Полымя».

У  1940 годзе стаў членам ВКП(б)

У 1941 годзе ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны добраахвотна пайшоў у Чырвоную Армію, быў інструктарам-літаратарам франтавой газеты «За Савецкую Беларусь» на Бранскім і Заходнім франтах. З партызанскім друкам супрацоўнічаў да 1942 года.

 1941 год.

У 1943 годзе стаў сакратаром Саюза пісьменнікаў БССР

У 1945 годзе другі раз прызначаны галоўным рэдактарам часопіса «Полымя»

З 1948-1967 гады быў старшыней праўлення Саюза пісьменнікаў БССР.

З 1952-1980 гады быў членам ЦК КПБ.

З 1956-1980 быў выбіраны дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР.

З 1947-1955 гады быў у  Вярхоўным  савеце БССР.

У 1959 годзе ўдзельнічаў дэлегатам ад БССР у рабоце XIV сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку.

У  1962 годзе  стаў народным паэтам БССР.

Пятрусь Броўка за рабочым сталом (1965).

У 1967 годзе стаў галоўным рэдактарам БелСЭ і працаваў ім па 1980 год. Цяпер яе пераемніца «Беларуская Энцыклапедыя» носіць імя Пятруся Броўкі.

Ніл Гілевіч, Васіль Быкаў, Петрусь,  Алёна Броўкі, Геннадзь Бураўкін. 1970-я

24 сакавіка 1980 года Пятрусь Броўка памёр ў Мінску. Пахаронены на Ўсходніх могілках у горадзе Мінску.

Узнагароды

1972 год – Герой Сацыялістычнай Працы.

Тры ордэна Леніна.

Ордэны Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Чырвонай Зоркі, Дружбы народаў, «Знак Пашаны» і многімі медалямі.

У 1975 годзе стаў Заслужаным дзеячам навукі БССР.

У 1947 годзе атрымаў Сталiнскую прэмiю другой ступені за паэму «Хлеб» i вершы «Думы пра Маскву», «Брат і сястра», «Народнае дзякуй», «Каб мне стаяць…», «Спатканне».

У 1951 годзе атрымаў Сталінскую прэмію, толькі ўжо трецяй ступені, за зборнік вершаў «Дарога жыцця».

У 1957 годзе ўзнагароджаны лiтаратурнай прэмiяй iмя Якуба Коласа за раман «Калі зліваюцца рэкі».

У 1962 годзе атрымаў Ленiнскую прэмiю за зборнiк вершаў «А дні ідуць…».

У 1970 годзе ўзнагароджаны Дзяржаўнай прэмiяй БССР iмя Янкі Купалы за паэму «Заўседы з Леніным» і  за зборнiк вершаў «Між чырвоных рабін».

У 1976 годзе ўзнагароджаны Дзяржаўнай прэмiяй БССР за актыўны ўдзел у стварэннi Беларускай Савецкай Энцыклапедыi.

Ушанаванне памяці

Ганаровы грамадзянін Мінска (1980).

Мемарыяльныя дошкі

У гонар Пятруся Броўкі ўсталяваны мемарыяльныя дошкі на доме № 30 па вуліцы Карла Маркса ў Мінску і на хаце, дзе жыў паэт, у вёсцы Пуцілкавічы Вушацкага раёна Віцебскай вобласці.

Мінск. Карла Маркса. Мемарыяльная дошка Петрусю Броўку

Філіял «Хата-музей Пятруся Броўкі»

У вёсцы Пуцілкавічы, дзе нарадзіўся народны паэт Беларусі Пятрусь Броўка, заснаваны мемарыяльны музей. Пяць гадоў ішла напружаная праца па зборы неабходных звестак для аднаўлення роднага дома паэта, які ў гады вайны спалілі гітлераўцы. Хата-музей Пятруся Броўкі была адкрыта ў ліпені 1985 года. Дом быў адноўлены на месцы сядзібы сям’і Пятруся Броўкі, якая жыла там з 1925 года. У новай хаце, па сваіх памерах значна большай, размешчана цікавая экспазіцыя.

Фільм

Быў зроблены фільм «Пятрусь Броўка. Голас сэрца» (рэжысёр І. Колаўскі, Беларускае тэлебачанне).

Літаратурны музей Пятруся Броўкі

У Мінску (вуліца Карла Маркса, 30) створаны літаратурны музей Пятруся Броўкі

У гонар Пятруся Броўкі названы вуліцы

Імем Пятруся Броўкі названы вуліцы ў Мінску, Віцебску, Полацку, Гомелі, Бешанковічах, Ушачах.

Стыпендыя імя Пятруся Броўкі

Для студэнтаў філалагічнага факультэта БДУ ўстаноўлена стыпендыя імя Пятруся Броўкі.

Гонар імя Пятруся Броўкі

Імя Пятруся Броўкі носяць Вялікадолецкая сярэдняя агульнаадукацыйная школа, калгас «Новае жыццё», а таксама прысвоена выдавецтву «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя».

Творчасць

Дэбютаваў вершамі ў 1926 у газеце «Чырвоная Полаччына» і ў альманаху «Наддзвінне» у 1926 («Ой, не шапчы мая бярозка!» і інш.). Паэтычны талент П. Броўкі дасягнуў вяршыні ў 1960-1970-я. Аўтар кніг паэзіі «Гады як шторм» (1930), «Прамова фактамі» (1930), «Цэхавыя будні» (1931), «Паэзія» (1932), «Так пачыналася маладосць» (1934), «Прыход героя» (1935), «Вясна радзімы» (1937), «Кацярына» (1938, паэма), «Вершы і паэмы» (1940), «Шляхамі баравымі» (1940), «Насустрач сонцу» (1943, Масква), «У роднай хаце» (1946), «Вершы і паэмы» (1946), «Сонечнымі днямі» (1950), «Цвёрдымі крокамі» (1954), «Пахне чабор» (1959), «Далёка ад дому» (1960), «Па сакрэту» (1961, сатыра і гумар), «А дні ідуць…» (1961), «Высокія хвалі» (1962), «Вершы і паэмы» (1966), «Заўсёды з Леніным» (1967, паэма), «Між чырвоных рабін» (1969), «Калі ласка» (1972), «Ты – мая пчолка» (1972), «Лясы наддзвінскія» (1973, паэма), «І ўдзень і ўночы» (1974), «Што сэрца праспявала» (1979), «Маладосць і сталасць» (1980), «Савецкі чалавек» (1982), «Мая Радзіма» (1985).

Аўтар аповесцей «Каландры» (1931, экранізавана ў 1934), «Донька-Даніэль» (1982, для дзяцей), нарысаў «Ураджай» (з П. Глебкам, 1933), «Месяц у Чэхаславакіі» (1952), рамана «Калі зліваюцца рэкі» (1957), зборніка апавяданняў «Разам з камісарам» (1974).

Для дзяцей выдаў кнігі паэзіі «Маладым сябрам» (1961), «Наш музей» (1962), аповесць «Донька-Даніэль» (1982). Напісаў лібрэта опер «Міхась Падгорны», «Кветка шчасця» (у суаўт. з В. Барысевічам, П. Глебкам) (абедзве пастаўлены ў 1939), «Алеся» («Дзяўчына з Палесся», у суаўт. з Я. Рамановічам, пастаўлена ў 1944). Выступаў як перакладчык. Пераўвасобіў па-беларуску творы Т. Шаўчэнкі, П. Тычыны, М. Бажана, У. Маякоўскага, А. Твардоўскага, М. Ісакоўскага, А. Пракоф’ева, У. Бранеўскага, Дж. Байрана і інш.

Пятрусь Броўка вядомы і як яркі і самабытны паэт. Сярод яго паэтычных твораў зборнікі «Дарога жыцця» (Дзяржаўная прэмія СССР 1951 г.), паэма «Хлеб», вершы «Думы пра Маскву», «Брат і сястра», «Народнае дзякуй», «Каб мне стаць…», «Спатканне» (Дзяржаўная прэмія СССР 1947 г.), а таксама зборнікі «Пахне чабор», «А дні ідуць», (Ленінская прэмія 1962 г.), «Між чырвоных рабін» (Дзяржаўная прэмія БССР імя Я.Купалы 1970 г.). Аўтар кніг прозы «Калі зліваюцца рэкі» (Літаратурная прэмія імя Я.Коласа 1959 г.), «Разам з камісарам».

Выступаў і як перакладчык на беларускую мову твораў Т. Шаўчэнкі, У. Маякоўскага, П. Тычыны, М. Бажана, А. Твардоўскага, М. Ісакоўскага, А. Пракоф’ева (руск.) бел., У. Бранеўскага, Дж. Байрана, А. Кутатэлі, Ю. Яноўскага і іншых аўтараў.

Напісаў лібрэта опер «Міхась Падгорны» (1940, пастаўлена ў 1939), «Алеся» («Дзяўчына з Палесся», з Я. Рамановічам, пастаўлена ў 1944, урыўкі апублікаваны ў 1947).

Творы П. Броўкі перакладзены на многія мовы народаў СССР і іншыя, у т.л. на азербайджанскую, англійскую, армянскую, балгарскую, башкірскую, венгерскую, грузінскую, іспанскую, казахскую, калмыцкую, каракалпакскую, кітайскую, кіргізскую, латышскую, літоўскую, малдаўскую, мангольскую, нямецкую, рускую, серба-харвацкую, таджыкскую, туркменскую, украінскую, чэшскую, чувашскую, французскую і эстонскую.

На кніжнай паліцы

Броўка, П. Збор твораў : у 7 т. / Пятрусь Броўка. Мінск : Мастацкая літаратура, 19751978

Броўка, П. Збор твораў / Пятрусь Броўка. Т. 1 : Вершы. Паэмы. Пераклады, 19261940 гг. 1975. 381, [1] с., [5] л. іл., партр.

У першы том увайшлі вершы і паэмы, напісаныя ў 1926-1940 гадах, а таксама пераклад паэмы У. Маякоўскага «Уладзімір Ільіч Ленін».

Броўка, П. Збор твораў : у 9 т. / Пятрусь Броўка. Мінск : Мастацкая літаратура, 19871992

Броўка, П. Збор твораў / Пятрусь Броўка. Т. 1 : Вершы, паэмы, 19261941 / рэдактар тома М. Ярош. 1987. 461, [1] с., [4] л. іл., партр.

Першы том збора твораў народнага паэта Беларусі, Героя Сацыялістычнай Працы, лаўрэата Ленінскай і Дзяржаўных прэмій СССР і БССР, акадэміка АН БССР Петруся Броўкі увайшлі вершы 1926-1941 гг., а таксама паэмы «Прамова фактамі», «Праз горы і стэп», «Кацярына» і інш.

Броўка, П. Збор твораў : у 4 т. / Пятрусь Броўка. Мінск : Беларусь, 19651966

Броўка, П. Збор твораў / Пятрусь Броўка. Т. 4 : Проза. 1966. 681, [2] с., [2] л. партр.

У чацьвёрты том увайшлі раман «Калі зліваюцца рэкі», аповесць «Каландры».

Броўка, П. А дні ідуць … : вершы і паэмы / Пятрусь Броўка. Мінск : Дзяржвыд БССР, 1962. 190, [1] с.

Вяршынным дасягненнем творчасці П.Броўкі стаў зборнік «А дні ідуць…».  За кнiгу «А днi iдуць…» Пятрусь Броўка стаў лаўрэатам Ленiнскай прэмii. Многія творы прасякнуты пачуццямі роднасці з айчыннай культурай, з вечнымі каштоўнасцямі народнага жыцця. 

Броўка, П. Высокія хвалі : вершы / Пятрусь Броўка. Мінск : Дзяржвыд БССР, 1962. 121, [1] с.

Нібы подыхі лёгкакрылага ветру ўзлятаюць над намі мілагучныя і натхнёныя,  шчырыя і палымяныя песні народнага паэта. Поўныя прыгожых чалавечых пачуццяў і высокага пафасу, незвычайнай эмацыянальнай выразнасці, яны як бы ўводзяць нас у бясконца прыгожы свет камуністычнага заўтра, абуджаюць самыя прыгожыя і чыстыя парыванні ў сучасніка векапомнага дваццатага стагоддзя. Калі чытаеш вершы мастака, міжвольна хочацца радавацца, захапляцца велічнай эпохай і яе творцамі.

Такое ж моцнае ўражанне пакідае і паэма «Голас сэрца» – прачулы гімн барацьбітам з фашызмам і змрочнымі сіламі сусветнай рэакцыі.

«Высокія хвалі» – гэта яркі літаратурны помнік нашаму гераічнаму, суроваму часу і тым, хто адкрывае сёння новую старонку ў гісторыі чалавецтва.

Броўка, П. Донька-Даніэль : аповесць : [для старэйшага школьнага ўзросту] / Пятрусь Броўка. Мінск : Юнацтва, 1982. 62, [2] с.

Аўтар з добрай усмешкай расказвае пра сябе і сваіх сяброў, якія рознымі шляхамі прыходзілі ў новае жыццё, каб стаць удзельнікамі яго вялікай перабудовы.

Броўка, П. Жывучая галінка : вершы : [для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту ] / Пятрусь Броўка. Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2020. 30, [1] с. (Кнігі нашага дзяцінства).

У вершах Петруся Броўкі – любоў і захапленне роднай зямлёй, яе прыродай, гонарам за людзей і гераічным мінулым. Вершы, сабраныя ў гэтай кнізе, толькі невялікая частка паэтычнай спадчыны народнага паэта, але кожны з іх – сапраўдныя залацінкі. Адкрывайце для сябе наноў класікаў беларускай літаратуры, чытайце і спасцігайце сэнсы, закладзеныя імі ў творах.

Броўка, П. І маладосць і сталасць : вершы розных гадоў / Пятрусь Броўка. Мінск : Мастацкая літаратура, 1980. 446, [1] с., [10] л. іл., партр.

І маладосць і сталасць – гэтыя словы як нельга лепей стасуюцца да выдатнай лірыкі народнага паэта Беларусі, Героя Сацыялістычнай Працы, лаўрэата Ленінскай прэміі Петруся Броўкі.Кнігу склалі лепшыя вершы, маладыя запалам і сталыя думкай, створаныя прызнаным майстрам больш як за паўвека актыўнай творчай працы на ніве роднага слова.

Броўка, П. Калі зліваюцца рэкі : раман / Пятрусь Броўка. Мінск : Беларусь, 1971. 423, [1] с., [4] л. іл. (Беларускі раман).

У рамане раскрываецца вялікая тэма дружбы народаў. Падзеі адбываюцца на будаўніцтве вялікай сельскай электрастанцыі. Удзельнікі яго – калгаснікі трох брацкіх рэспублік – Беларусі, Латвіі і Літвы. 

Броўка, П. Калі ласка : вершы / Пятрусь Броўка. Мінск : Беларусь, 1972. 278, [1] с.

Народны паэт Беларусі Пятрусь Броўка апявае Савецкую Радзіму, слаўную камуністычную партыю, людзей працы, якія ствараюць матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці, будуюць светлую будучыню.

Броўка, П. Крыніца з-пад Вушачы : вершы і паэмы / Пятрусь Броўка. Мінск : Мастацкая літаратура, 2003. 365, [1] с. (Беларуская паэзiя XX стагоддзя).

Кнігу выбранай лірыкі народнага паэта Беларусі Петруся Броўкі склалі вершы і паэмы са зборнікаў «Між чырвоных рабін», «Калі ласка», «Ты – мая пчолка» і інш.

Броўка, П. Лясы наддзвінскія : паэма : [для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту] / Пятрусь Броўка. Мінск : Мастацкая літаратура, 1973. 16, [2] с.

Беларускі пісьменнік Пятрусь Броўка вельмі шчыра любіў родны край і неаднойчы захапляўся яе прыгажосцю і вабнасцю. Менавіта таму паэма «Лясы наддзвінскія» нібы ласкавая песня гучыць і ахінае ў цёплыя ўспаміны аб родных мясцінах.

Броўка, П. Наш музей : паэма : [для малодшага ўзросту] / Пятрусь Броўка. Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Рэдакцыя дзіцячай і юнацкай літаратуры, 1962. 63, [1] с.

У паэме беларускага паэта Петруся Броўкі распавядаецца пра тое, як піянеры стварылі ў сваім калгасе музей, які адлюстроўвае гісторыю вёскі ад далёкіх дарэвалюцыйных часоў да нашых дзён.

Броўка, П. Пахне чабор… : вершы, паэмы / Пятрусь Броўка. Мінск : Мастацкая літаратура, 2011. 229, [1] с.

У кнігу народнага паэта Беларусі Петруся Броўкі (1905-1980) увайшлі вершы і паэмы розных гадоў, якія адзначаюцца лірычнасцю, шчырасцю, раскрываюць гістарычную філасофскую глыбіню светапогляду аўтара.

Броўка, П. Разам з камісарам : апавяданні, аповесць / Пятрусь Броўка. Мінск : Мастацкая літаратура, 1974. 158, [2] с.

Кніга прозы народнага паэта БССР Петруся Броўкі прысвечана моладзі, станаўленню Савецкай улады ў вёсцы. Цікава і змястоўна паказвае пісьменнік барацьбу за новае жыццё з ворагамі скрытымі і яўнымі. І ў той жа час гэта кніга аб каханні, дружбе, вернасці людзей свайму грамадзянскаму абавязку.

Броўка, П. Савецкі чалавек : вершы апошніх гадоў / Пятрусь Броўка. Мінск : Мастацкая літаратура, 1982. 141, [1] с., [5] л. партр., факсім.

Кнігу склалі вершы народнага паэта Беларусі, Героя Сацыялістычнай Працы, лаўрэата Ленінскай і Дзяржаўных прэмій СССР і БССР Петруся Броўкі.Мудрая, узнёслая і прачулая паэзія выдатнага майстра жыве і ўдзячна адгукаецца ў сэрцах чытачоў.

Броўка, П. Цвёрдымі крокамі : [вершы] / Пятрусь Броўка. Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Рэдакцыя мастацкай літаратуры, 1954. 105, [3] с.

Кнігу склалі вершы народнага паэта Беларусі Петруся Броўкі, якія былі напісаны з 1953-1955 гады.

На русском языке

Бровка, П. Марат Казей : поэма : [для среднего и старшего школьного возраста] / Петрусь Бровка. Минск : Мастацкая літаратура, 1980. 46, [1]с. – (Библиотека юношества).

В своей поэме, посвященной замечательному сыну белорусского народа Герою Советского Союза Марату Казею, народный поэт Белоруссии Петрусь Бровка воссоздает незабываемый образ юного героя, мужественно сражавшегося с врагом и отдавшего жизнь за свободу и независимость Родины.

Літаратурна-крытычныя і метадычныя матэрыялы

Успаміны пра Петруся Броўку / [складанне і заўвагі Р. Шкрабы]. Мінск : Мастацкая літаратура, 1986. 414, [1] с., [9] л. партр.

У зборнік увайшлі ўспаміны людзей, якія блізка ведалі Героя Сацыялістычнай Працы, лаўрэата Ленінскай прэміі,  Дзяржаўных прэмій СССР і БССР, народнага паэта,  заслужанага дзеяча навукі Беларускай ССР П.У. Броўку (1905-1980).Пра яго ўспамінаюць К. Крапіва, В. Быкаў, І. Шамякін, С. Сартакоў, Я. Хелемскі і многія іншыя.

Ярош, М. Пятрусь Броўка : нарыс жыцця і творчасці : [для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту] / Міхась Ярош. Мінск : Народная асвета, 1981. 118, [2] с. (Народныя пісьменнікі БССР).

У кнізе даследуецца творчасць народнага паэта Беларусі, аднаго з пачынальнікаў беларускай савецкай літаратуры. Прасочаны галоўныя этапы яго біяграфіі, духоўныя і мастацкія пошукі, рост пісьменніцкага майстэрства. Значнае месца адводзіцца разгляду сувязей паэзіі Петруся Броўкі з літаратурнымі і фальклорнымі традыцыямі. Мастацкія здабыткі дэталёва аналізуюцца з боку іх ідэйнага зместу, вобразных сродкаў, стылю і мовы.