Андрэй Макаёнак

Беларускі драматург, рэдактар, сцэнарыст, народны пісьменнік БССР, перакладчык, грамадскі дзеяч.

Андрэй Макаёнак нарадзіўся ў вёсцы Борхаў Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і.

Бацькоўская хата

У 1938 годзе Андрэй Макаёнак скончыў Журавіцкую сярэднюю школу. Паступіў у ваеннае вучылішча, аднак не здолеў прыняць вайсковыя парадкі і вярнуўся на радзіму. Працаваў масавіком у раённым Доме культуры.

У 1939 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію. У час Другой сусветнай вайны ўдзельнічаў у баях на Крымскім фронце.

Андрэй Макаёнак на вайсковай службе. 1939 г.
Малодшы палітрук Андрэй Макаёнак. 1940 г.

У 1942 годзе пасля цяжкага ранення быў дэмабілізаваны. Атрымаў больш за 13 аскепкаў у ногі.

У 1942-1943 гг.  працаваў ваенруком у Акаўрцкай сярэдняй школе Грузіі.

У 1944 годзе працаваў сакратаром Журавіцкага райкама камсамола.

У 1945 годзе  працаваў сакратаром Гродзенскага гаркама камсамола.

У 1945-1946 гг. працаваў загадчыкам партыйнага кабінета Магілеўскага чыгуначнага вузла.

У 1946-1947 гг. быў памочнікам сакратара Журавіцкага райкама камуністычнай партыі, таксама працаваў народным суддзёй у Журавічах.

У 1947 годзе пазнаёмiўся з Іванам Шамякіным, калi жылi ў так званым пiсьменнiцкiм доме на вулiцы Карла Маркса ў Мінску.

У  1947 годзе Андрэй Макаёнак паехаў шукаць шчасце ў Мінск, паступіў у партыйную школу. Было вайсковае братэрства, чацвёрка неразлучных сяброў — Іван Шамякін, Андрэй Макаёнак, Аляксей Кулакоўскі і Пятро Васілеўскі.

У 1949 годзе скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ.

Слухач партыйнай школы. 1949 г.

У 1949-1953 гг. працаваў загадчыкам аддзела прозы ў часопісе «Вожык».

У 1949 годзе стаў членам Саюза пісьменнікаў СССР.

Іван Шамякін і Андрэй Макаёнак. 50-я гг. XX ст.

Да кастрычніка 1957 года быў сакратаром партбюро і кансультантам Саюза пісьменнікаў БССР.

У 1962 годзе стаў лаўрэатам Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы за п’есу «Лявоніха на арбіце».

У 1965 годзе Андрэй Макаёнак як член дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XX сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку.

У 1966-1978 гадах галоўны рэдактар часопіса «Нёман».

У 1971-1982 годах Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР.

У 1974 годзе  стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа за п’есы «Трыбунал» і «Таблетка пад язык».

У 1977 годзе стаў Народным пісьменнікам БССР.

Памёр 16 лістапада 1982 года. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.

Прэміі і ўзнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны», Кастрычніцкай Рэвалюцыі і медалямі. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1962) за п’есу «Лявоніха на арбіце», Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1974) за п’есы «Трыбунал» і «Таблетку пад язык». 

Памяць

Імя Андрэя Макаёнка носяць вуліцы ў Мінску, Гомелі, Журавічах, Нясвіжы, Лунінцы, Гродзенская цэнтральная гарадская бібліятэка і Журавіцкая сярэдняя школа Рагачоўскага раёна, у якой створаны музей яго імя.

У Мінску на доме № 10 па Вайсковым завулку ў 1986 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка (сілумін; скульптар Валянцін Занковіч). У Журавічах у 2000 годзе быў усталяваны бюст Андрэя Макаёнка (скульптар Дзмітрый Папоў).

Мемарыяльная дошка
Памятник А.Макаёнку в Журавичах

У Журавічах была адкрыта хата-музей Андрэя Макаёнка і ўсталяваны помнік пісьменніку.

Творчасць

Выкарыстоўваў псеўданімы: А. Жур, А. Журавіцкі, А. Малаказадатчык.

Пачаў друкавацца з 1946 г. Пісаў гумарэскі, фельетоны, нарысы. Першая п’еса –  аднаактовая драма «Добра, калі добра канчаецца» (1946). Шматактовыя драмы «Ворагі», «Узыходы шчасця» (абедзве 1947), «Выйгрыш» (1948). Аўтар аднаактовых п’ес «Перад сустрэчай» (1950), «Жыццё патрабуе» (1950), «Аксеніна цялушка», «Крымінальная справа» (абедзве – 1951), «Першае пытанне» (1952). Напісаў сатырычныя камедыі «Выбачайце, калі ласка» (1953), «Каб людзі не журыліся» (1957), «Лявоніха на арбіце» (1961), «Таблетку пад язык» (1972), «Святая прастата» (1974), сентыментальны фельетон «Верачка», трагікамедыі «Зацюканы апостал» (1969), «Трыбунал» (1970), «Пагарэльцы» (1980), «Дыхайце эканомна» (1982). Выйшлі зборнікі п’ес «Перад сустрэчай. Жыццё патрабуе» (1951), «Камедыі» (1961), «П’есы» (1974), «Кінасцэнарыі» (1989) і інш.

Аўтар кінааповесці «Твой хлеб» (1956), кінасцэнарыяў мастацкіх фільмаў «Шчасце трэба берагчы» (па матывах аповесці А. Кулакоўскага «Нявестка», 1958), «Рагаты бастыён» (па п’есе «Лявоніха на арбіце», 1964), «Пасля кірмашу» (па матывах п’есы Янкі Купалы «Паўлінка», 1972), дакументальных фільмаў «У адзінай сям’і» (1957), «Кандрат Крапіва» (1961).

Пераклаў на беларускую мову п’есы Л.  Зорына «Дабракі», «Я, бабуся, Іліко і Іларыён» Н. Думбадзе і Г. Лордкіпанідзе, «Чацвёрты» К. Сіманава і інш. Выйшаў Збор твораў у пяці тамах (1987-1990).

На кніжнай паліцы

Макаёнак, А. Выбраныя творы : у 2 т. / Андрэй Макаёнак. Мінск : Мастацкая літаратура, 1980.

Т. 1 : П’есы. 1980. 384 с.

Т. 2 : П’есы; Сцэны сельскага жыцця; Аднаактоўкі; Гумарэскі; Фельетоны; Артыкулы. 1980. 374 с.

Спектаклі па п’есах народнага пісьменніка Беларусі Андрэя Макаёнка з поспехам ідуць не толькі на сцэнах тэатраў нашай краіны, але і за рубяжом. Яны злабадзённыя, узнімаюць многія важныя праблемы, вызначаюцца дынамікай дзеяння, вострым, па-народнаму сакавітым гумарам.

У 1 томе чытач зноў сустрэнецца з героямі п’ес «На досвітку», «Выбачайце, калі ласка», «Каб людзі не журыліся» і інш.

Змест 2 тома складаюць п’есы «Таблетку пад язык», «Кашмар», «Пагарэльцы», «Верачка», «Твой хлеб», а таксама аднаактоўкі, гумарэскі, фельетоны, артыкулы па драматургіі.

Збор твораў: у 5 т. / Андрэй Макаёнак. Мінск : Мастацкая літаратура, 1987-1990.

Збор твораў / Андрэй Макаёнак. Т. 2 : П’есы. 1987. 365, [2] с., [4] л. партр.

Творы народнага пісьменніка Беларусі Андрэя Ягоравіча Макаёнка неаднаразова выдаваліся і перавыдаваліся на беларускай, рускай мовах і мовах братніх рэспублік. Выходзілі і ў перакладах на мовах многіх краін свету.

У другі том Збору твораў уключаны п’есы «Таблетку пад язык», «Кашмар», «Пагарэльцы», «Верачка», «Дыхайце эканомна!..», «Ворагі», «Выйгрыш».

Макаёнак, А. Выбачайце, калі ласка : п’есы / Андрэй Макаёнак. Мінск : Юнацтва, 1991. 221 с. (Школьная бібліятэка).

Творчасць Андрэя Макаёнка — адна з самых яркіх старонак у гісторыі беларускай драматургіі. Актыўная грамадзянская пазіцыя, ваяўнічая непрымірымасць да адмоўных жыццёвых з’яў, уменне арыентавацца ў складаных жыццёвых сітуацыях — усё гэта характерна для творчасці драматурга.

Макаёнак, А. Зацюканы апостал : п’есы / Андрэй Макаёнак; [прадмова А. Сабалеўскага]. Мінск : Мастацкая літаратура, 2009. 303 c. (Школьная бібліятэка).

Творчасць народнага пісьменніка Беларусі Андрэя Макаёнка (1920-1982) – адна з самых яркіх старонак у беларускай драматургіі. Актыўная грамадзянская пазіцыя, ваяўнічая непрымірымасць да адмоўных жыццёвых з’яў, вострасюжэтнасць, дынамізм, па-народнаму сакавіты гумар – усё гэта характэрна для твораў драматурга.

У кнігу ўвайшлі п’есы «Выбачайце, калі ласка», «Зацюканы апостал», «Трыбунал», «Кашмар» («Святая прастата»), «Пагарэльцы».

Макаёнак, А. Зацюканы апостал : п’есы / Андрэй Макаёнак. Мінск : Мастацкая літаратура, 2006. 268, [2] с.

Творчасць народнага пісьменніка Беларусі Андрэя Макаёнка (1920-1982) – адна з самых яркіх старонак у беларускай драматургіі. Актыўная грамадзянская пазіцыя, ваяўнічая непрымірымасць да адмоўных жыццёвых з’яў, вострасюжэтнасць, дынамізм, па-народнаму сакавіты гумар – усё гэта характэрна для твораў драматурга.

У кнігу ўвайшлі п’есы «Выбачайце, калі ласка», «Зацюканы апостал», «Трыбунал», «Кашмар» («Святая прастата»), «Пагарэльцы».

Макаёнак, А. Кашмар : небяспечная камедыя / Андрэй Макаёнак. Мінск : Мастацкая літаратура, 1979. 62 с.

П’еса гэтая мае ўжо багатае сцэнічнае жыццё, з поспехам ставілася ў многіх тэатрах краіны пад назвай «Святая прастата». Верны сваей традыцыі, драматург у п’есе ставіць вострыя жыццёвыя праблемы. Форма п’есы, як заусёды ў Макаенка, яркая, відовішчная. I мяккі гумар, і вострая сатыра, і гратэск знайшлі тут сабе месца, увайшоўшы арганічна ў гэту «небяспечную», як кажа аўтар, камедыю.

Макаёнак, А. П’есы: [для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту] / Андрэй Макаёнак. Мінск : Ураджай, 1997. 349, [2] с. (Школьная бібліятэка).

У кнігу ўвайшлі шырока вядомыя дынамічныя, вострасюжэтныя, з сакавітым гумарам п’есы пісьменніка.

Макаёнак, А. П’есы / Андрэй Макаёнак. Мінск : Мастацкая літаратура, 1974. 365, [2] с., [9] л. іл., партр.

У кнігу вядомы беларускі драматург Андрэй  Ягоравіч  Макаёнк уключыў шэсць найбольш папулярных сваіх п’ес: «Выбачайце, калі ласка», «Каб людзі не журыліся», «Лявоніха на арбіце», «Зацюканы апостал», «Трыбунал», «Таблетку пад язык».

Прадмову да зборніка напісаў народны пісьменнік Беларусі Іван Пятровіч Шамякін.

Макаёнак, А. Трыбунал. Зацюканы апостал : п’есы / Андрэй Макаёнак. Мінск : Беларусь, 1971. 140 с.

Першая п’еса гэтай кніжкі «Трыбунал» адлюстроўвае падзеі, якія адбываліся у гады Вялікай Айчыннай вайны, другая – напісана на замежным матэрыяле.

Літаратурна-крытычныя матэрыялы
Усікаў, Я. Андрэй Макаёнак : нарыс жыцця і творчасці / Якуб Усікаў. Мінск : Народная асвета, 1984. 136 с. фота. – (Народныя пісьменнікі БССР).

У кнізе даследуецца творчасць народнага пісьменніка БССР Андрэя Макаёнка. Раскрыты яго самабытны талент, наватарскія пошукі і камедыяграфічнае майстэрства, ідэйны змест і праблематыка твораў, адметнасць стылю і мовы, роля ў развіцці беларускай драматургіі.