Сустрэча з земляком.

  13 чэрвеня ў цэнтральнай бібліятэцы адбылася, сапраўды, нечаканая і душэўная сустрэча бібліятэкараў з выдатным чалавекам, нашым земляком, ураджэнцам вёскі Трасцянец Лоеўскага раёна, паэтам, празаікам Васілём Васільевічам Філіпенка.

  Ён піша на рускай і беларускай мовах, друкуецца ў раённай газеце «Лоеўскі край», аўтар зборніка «Поклічы лёсу», шмат гадоў жыве на Украіне.

  Раней Васіль Філіпенка прэзентаваў бібліятэцы зборнік «На ростанях душы». Зборнік складзены з паэзіі і прозы, напісаных аўтарам у розныя гады жыцця. Падобныя сустрэчы — гэта заўсёды свята, такія ўражанні звычайна запамінаюцца надоўга.