Краязнаўчае падарожжа “А к нам буслік прыляцеў”.

   5 ліпеня  бібліятэкар  Уборкаўскай сельскай бібліятэкі падрыхтавала мерапрыемства вулічнага фармату, прысвечанае Году малой радзімы – краязнаўчае падарожжа “А к нам буслік прыляцеў”.

 Бібліятэкар прапанавала ўдзельнікам летняга аздараўленчага лагера “Сонейка”  падарожжа  па вуліцам і памятным месцам вёскі Уборак.

   У апошні час у вёсцы з’явілася шмат буслянак, а па народных павер’ях бусел прыносіць у дом дзяцей, поспех і шчасце. Калі шмат буслоў у вёсцы, вёска будзе жыць!

   Рабяты даведаліся гісторыю паходжання назвы вёскі Уборак, слухалі гукі роднай старонкі, наведалі некалькі буслянак і зрабілі фота на памяць, прымалі ўдзел у гульне “Буслы ляцяць”, пабывалі ў царкве Раства Прасвятой Багародзіцы  і паслухалі гісторыю яе ўзнікнення, усклалі кветкі воінам на братэрскім захаванні,  якое знаходзіцца ў вёсцы.