Гульня–віктарына “Таямніцы беларускіх слоў”.

   20 лютага ва Уборкаўскай сельскай бібліятэцы, у рамках праекта “12 месяцаў для чытання”, прайшла гульня–віктарына “Таямніцы беларускіх слоў”, прысвечаная  Дню роднай мовы.

   Для  вучняў 4-5 класаў праведзены агляд краязнаўчай выставы “Зямля, якой ты часцінка”, аформлена выстава слоўнікаў “Размаўляй са мной па-беларуску”, кнігі з гэтай выставы былі памочнікамі,  калі рабяты адказвалі на пытанні віктарыны. 

   Бібліятэкар правяла электронную прэзентацыю кніг  беларускага пісьменніка  Генадзя Аўласенкі  “Дашачка і чароўныя акуляры”.  У гэты дзень усе размаўлялі на роднай беларускай мове.