Фестываль кнігі – 2019 # ЧИТАЙГОМЕЛЬ.

   26 мая каля Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У.І. Леніна прайшоў  фестываль кнігі – 2019 # ЧИТАЙГОМЕЛЬ,  які аб’яднаў пісьменнікаў, кнігавыдаўцоў, бібліятэкі і чытачоў. На  бульвары “Адкрытая бібліятэка” бібліятэкамі  вобласці прадстаўлены літаратурныя пляцоўкі.

   Пляцоўка Лоеўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі “Лоеўшчына гасцінная запрашае!” прапанавала  да ўвагі фотавыставу “Гісторыя, напісаная на вадзе”, дзе адлюстраваны імгненні гісторыі  Лоеўшчыны ў фотаздымках.  Выстава  дасылае ў мінулае Лоеўшчыны, прапануе прайсціся па старым вуліцам,  паназіраць за зменамі,  адчуць смак мінулай эпохі і дыханне часу, якое  непрыкметна, але нястомна мяняе рэчаіснасць.

   Выстава “Лоеўшчына…Тут усё маё, адсюль я родам…”  адлюстравала гістарычны шлях, духоўна-мастацкую спадчыну, літаратурнае багацце Лоеўскага раёна.

   Сапраўдным падарункам гасцям пляцоўкі стаў паказ інтэрмедыі “Лекар і паненка” батлеечнага тэатра.

   Адным з прыемных момантаў фестывалю стала ўручэнне ўзнагарод. Лоеўская цэтральная раённая бібліятэка атрымала дзве ўзнагароды: Дыплом І ступені рэгіянальнага творчага конкурса «Літаратурны герой» у намінацыі “Літаратурны герой твораў рускай літаратуры” за работу “Баба Яга” і Дыплом ІІ ступені конкурса “Літаратурная пляцоўка”.