Інтэрактыўная пляцоўка “У сэрцы народа — зямля Беларусі”.

   Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі падрыхтавалі інтэрактыўную пляцоўку “У сэрцы народа — зямля Беларусі”.  

   Увазе гасцей пляцоўкі прапанавана выстава-прагляд «Вайна! Твой горкі след і ў кнігах, што на паліцах», краязнаўчае лато, дзіцячая тэматычная пляцоўка “Памяці ваенных гадоў…”, паэтычны час “Радок да радка аб той вайне…”

   Асаблівую цікавасць выклікала фотазона з ваеннай атрыбутыкай і настольная гульня “Кубік гісторыка  “Вялікая Айчынная: даты, падзеі, людзі”.