Конкурс знаўцаў роднай мовы “Уважлівы чытач”.

   21.02  Уборкаўская сельская бібліятэка запрасіла навучэнцаў малодшых класаў на конкурс знаўцаў роднай мовы “Уважлівы чытач”. Мерапрыемства было прысвечана Міжнароднаму дню роднай мовы. Бібліятэкар правяла гутарку “Я беларус і ганаруся, што маю гэтае імя”, затым прапанавала вучням моўную хвілінку “Размаўляй са мной па – беларуску”,  потым прайшла “Размінка” па казках беларускіх пісьменнікаў, збіралі назвы і прозвішчы пісьменнікаў якія напісалі казкі, па урыўку з апавядання адгадвалі якому аўтару належыць гэты твор.