Адкрыты дыялог з працоўнай моладдзю.

14  ліпеня  ў    чытальнай зале Лоеўскай раённай бібліятэкі адбыўся адкрыты дыялог з працоўнай моладдзю, у якім прынялі ўдзел першы сакратар Лоеўскай  РА ГА «БРСМ» Павел Радчанка, першы сакратар РА КПБ Алег Бадроў, мясцовы паэт Алесь Кукара. 
      Сустрэча была прысвечана беларускай культуры, яе традыцыям, якія патрэбна   памятаць, захоўваць   і прымнажаць. «Багатая культурная спадчына мінулага  пакалення —  крыніца натхнення для творчасці, развіцця і плённай працы сучаснікаў», — адзначыў маладзёжны лідэр.
Мерапрыемства прайшло ў прадуктыўным русле. Прысутныя цікавіліся работай мясцовых грамадскіх арганізацый, з задавальненнем слухалі паэтычныя творы.