Дзень беларускай кнігі “Вехі гісторыі Беларусі ў люстэрку кніжнай культуры” .

           Дзень беларускай кнігі “Вехі гісторыі Беларусі ў люстэрку кніжнай культуры” праведзены для вучняў  4 класа Лоеўскай сярэдняй школы ім. А.В. Казлова. Для рабят бібліятэкары цэнтральнай бібліятэкі падрыхтавалі кірмаш карыснай інфармацыі “Гісторыя роднага слова”, расказалі прысутным аб жыцці Францыска Скарыны, падрыхтавалі мультымедыйную прэзентацыю “Шляхам асветніка Скарыны”.  З задавальненнем рабяты прымалі ўдзел у сюжэтна-гульнёвай праграме “У гасцях у беларускай казкі”, падрыхтаванай па сюжэту беларускай народнай казкі “Як курачка пеўня ратавала”.