Сустрэча з кнігай “Карагод беларускіх абрадаў” Анатоля Кляшчука.

11 красавіка ў філіяле “Уборкаўская сельская бібліятэка” адбылася сустрэча з кнігай “Карагод беларускіх абрадаў” Анатоля Кляшчука. Гэта кніга з’яўляецца вынікам плённай працы вядомага фотамастака, які на працягу многіх гадоў рабіў здымкі ў розных гарадах і вёсках, дзе яшчэ захаваліся ўнікальныя беларускія абрады.

Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з кнігай, прадэманстравала фотаздымкі размешчаныя ў ёй. Пад кожным фотарэпартажам пазначана, дзе і калі гэта знята, падчас якога свята. Адлюстраваныя абрады надзвычай разнастайныя і па сутнасці, і па форме. Сярод іх і маляўнічыя карнавалы, і рытуальныя карагоды, і шумныя ігрышчы, і ціхія памінальныя вячэры. Ідэя кнігі, цалкам прысвечана народным абрадам Беларусі.