Да юбілею Андрэя Макаёнка.

12 лістапада ў краіне адзначаецца 100-гадовы юбілей Андрэя  Ягоравіча Макаёнка — беларускага драматурга, сцэнарыста, народнага пісьменніка БССР.  

Ён з’яўляецца стваральнікам адной з найпапулярнейшых беларускіх тэатральных пастановак «Зацюканы апостал», а таксама аўтарам такіх вядомых твораў як  «На досвітку», «Трыбунал», «Таблетку пад язык». П’есы драматурга шырока ставіліся тэатрамі розных краін, яго пяру належаць пераклады многіх п’ес, па яго сцэнарах пастаўлена шмат фільмаў.

 У бібліятэцы  аформлена кніжная выстава «Мяцежны геній натхнення», прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння пісьменніка. На выставе прадстаўлены кнігі аўтара, яго фатаграфіі, інфармацыйныя матэрыялы аб жыцці і творчасці Андрэя Макаёнка.

Бібліятэкары рэкамендуюць кнігі чытачам, знаёмяць з  яго творчасцю. Зборнікі пісьменніка ўяўляюць цікавасць і ў наш час, так як прысвечаны надзённым праблемам сучаснасці.