Адзначалі 70-годдзе з дня нараджэння беларускага пісьменніка Міхася Пазнякова.

6 студзеня ў філіяле «Уборкаўская сельская бібліятэка» адзначалі 70-годдзе з дня нараджэння беларускага пісьменніка Міхася Пазнякова. Была аформлена кніжная выстава “З кнігай сумна не бывае”. Бібліятэкар пазнаёміла рабят з біяграфіяй пісьменніка, правяла агляд кніг з кніжнай выставы. Прайшлі гучныя чытанні вершаў Міхася Пазнякова “Мая бібліятэка”, “Энцыклапедыя”, “Мая бабуля”. “Мой дзядуля”, “Маім бацькам прысвячаецца”. Потым разгадвалі загадкі з кнігі Міхася Пазнякова “Падарожжа ў краіну загадак”, пераможцы атрымалі салодкія прызы.