Прэм’ера кнігі Уладзіміра Мулявіна “Сэрцам і думамі”.

12 студзеня ў філіяле «Уборкаўская сельская бібліятэка» прайшла прэм’ера кнігі Уладзіміра Мулявіна “Сэрцам і думамі”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння кампазітара, мастацкага кіраўніка ансамбля “Песняры”. Была аформлена кніжная выстава “Сэрцам і думамі”, бібліятэкар паведаміла ўдзельнікам мерапрыемства цікавыя звесткі з біяграфіі юбіляра, правяла прэм’ерны агляд кнігі  Уладзіміра Мулявіна “Сэрцам і думамі”. Гэта кніга рассказвае аб жыцці і  творчым шляху кампазітара, аб гісторыі стварэння ансамбля “Песняры”. Слухалі песні ў выкананні народнага ансамбля “Песняры”:  “Белавежская пушча”, “Александрына”, “Касіў Ясь канюшыну”, “Рушнікі” і іншыя песні.