Літаратурная лаўка “Чытаем байкі Кандрата Крапівы”.

5 сакавіка ў філіяле “Уборкаўская сельская  бібліятэка”  працавала літаратурная лаўка “Чытаем байкі Кандрата Крапівы”, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння беларускага байкапісца Кандрата Крапівы.

Бібліятэкар паведаміла чытачам цікавыя біяграфічныя звесткі юбіляра, прачытала выразна на ўспамін байкі “Мода”,  “Ехаў дзедка на кірмаш”. Дарэчы, Кандрат Крапіва — любімы беларускі байкапісец бібліятэкара. Былі праведзены гучныя чытанні баек Кандрата Крапівы, такая форма работы дапамагае бібліятэкару прапагандаваць кнігі беларускіх пісьменнікаў. 

Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Байкі дзеда Кандрата”.