Інтэлектуальная гульня “Пісьменнік краіны Маленства”

14 мая ў філіяле “Уборкаўская сельская  бібліятэка” правадзена інтэлектуальная гульня  “Пісьменнік краіны Маленства”, якая была прысвечана 110-годдзю з дня нараджэння Васіля Віткі, беларускага пісьменніка. У бібліятэцы аформлена выстава – юбілей “Пісьменнік краіны Маленства”. Бібліятэкар паведаміла дзецям цікавыя звесткі з біяграфіі  пісьменніка Васіля Віткі. Потым былі праведзены галосныя чытанні вершаў пісьменніка. Удзельнікі мерапрыемства адказвалі на пытанні інтэлектуальнай  віктарыны па кнізе Васіля Віткі “Азбука Васі Вясёлкіна”.