Краязнаўчы квэст  “Мая маленькая Радзіма на геаграфічнай карце”

02.07 У філіяле “Уборкаўская сельская бібліятэка”  прайшоў  краязнаўчы квэст  “Мая маленькая Радзіма на геаграфічнай карце”,  прысвечаны Дню  Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Мерапрыемства пачалося з легенды аб паходжанні назвы вёскі Уборак, якую склаў ў вершаванай форме Чыкаў П.М., дырэктар Уборкаўскага ЦКД. Бібліятэкар паведала прысутным, гістарычныя звесткі аб вёсцы Уборак, калі яна пачала сваё існаванне, чаму так завецца, аб першых жыхарах вёскі і інш. Потым прагледзелі электоронную прэзентацыю “Спадчына”, аб народных святах і звычаях уборкаўскай зямлі.

 Удзельнікі мерапрыемства падзяліліся на каманды “Легенда” і “Пакаленне  NEKST», атрымалі маршрутныя лісты ў якіх указаны прыпынкі, дзе яны павінны выканаць заданні, адказаць на пытанні віктарыны па гісторыі вёскі Уборак і назваць па прыкметах народнае свята нашых продкаў. За  правільнае выкананнае задання каманда атрымлівыла одно слова з прыказкі і адзін кавалак Карты вёскі Уборак.

Па выніках квэста каманды павінны былі скласці прыказку “Хто Радзіму любіць, таго і Радзіма беражэ” і Карту вёскі Уборак.

Пераможцам стала каманда “Легенда”, яна і атрымала галоўны прыз краязнаўчага квэста.