Фальклорная гадзіна “Прымаўкі і прыказкі – мудрай мовы прывязкі”.

  

21 лютага для дзяцей 3 класа Лоеўскай сярэдняй школы імя А.В. Казлова бібліятэкары адзела абслугоўвання і  інфармацыі Лоеўскай цэнтральнай раённай  бібліятэкі правялі  фальклорную гадзіну “Прымаўкі і прыказкі – мудрай мовы прывязкі”,  прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы,  любові і павагі да культурных традыцый беларускага народа.

   Напачатку бібліятэкары пазнаёмілі дзяцей з гісторыяй узнікнення свята, распавялі  пра значнасць роднай мовы. Наколькі багата і прыгожа наша беларуская мова, колькі ў ёй слоў, з дапамогай якіх мы можам складаць аповяды, складаць вершы і проста мець зносіны.

   Для замацавання пачутага бібліятэкары прапанавалі дзецям  прыняць ўдзел у конкурсах “Працоўны дзень”,  “Казачная ліса”, “Хто хутчэй апранецца”, “Пачастунак”, “Хто хутчэй скруціць клубочак”, “Збор бульбы”. Мерапрыемства выклікала ў дзяцей непадробную цікавасць, яны спраўляліся з заданнямі хутка і правільна.

   Пасля конкурснай праграммы дзеці атрымалі салодкія падарункі.