Літаратурная гадзіна “Багата, родная ты мова…”

   21 лютага ў Крупейскай сельскай бібліятэцы была прведзена літаратурная гадзіна “Багата, родная ты мова…”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы.  Яе удзельнікамі сталі вучні 4-6 класаў.

   У ходзе мерапрыемства прысутныя даведаліся аб гісторыі і сучасным стане роднай мовы, прынялі ўдзел у конкурсах “Зрабі пераклад”, “Дапоўні прыказку”, “Аднаві словы, у якіх загубіліся першыя склады”, “Адным словам”, а таксама прачыталі вершы, прысвечаныя роднай мове.

   Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Святло роднай мовы”, на якой прадстаўлены кнігі беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, творы беларускага фальклору.