08 ліпеня ў філіяле «Уборкаўская сельская бібліятэка» адбыліся творчыя сустрэчы «Наш зямляк у коле часу» у рамках паседжання літаратурнай гасцеўні «Верас».
Бібліятэкар расказала аб жыцці і дзейнасці нашага земляка У. Бабраўнічага, пазнаёміла з яго карцінамі і фотоздымкамі родных мясцін, якія ён пакінуў пасля сябе. Потым прагучалі вершы аб роднай зямлі: «Мой родны край», «Душа», «Матулін хлеб», «Прыязджайце да нас на Уборкі» паэта Уладзіміра Бабраўнічага. Наведалі выставачную залу Уборкаўскага ЦДК, і пазнаёміліся з карцінамі мастака У.Р. Бабраўнічага.