Гадзіна гісторыі «Вандроўка па роднаму краю».

3 лістапада ў філіяле «Малінаўская сельская бібліятэка» з вучнямі Малінаўскай школы, якія ў час восеньскіх канікул наведвалі аздараўленчы лагер «Лістападзік», была праведзена гадзіна гісторыі «Вандроўка па роднаму краю».  Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з самымі знакамітымі мясцінамі свайго краю, даведаліся, якіх знакамітых людзей яна ўзгадавала. Дапаўнялі інфармацыю бібліятэкара альбомы «Летапіс вескі Малінаўка», «Летапіс калгаса імя «Карла Маркса», «Іх імёны у гісторыі Малінаўкі», «У аб’ектыве Малінаўскі сельскі Савет на старонках раённай газеты». На гадзіне гісторыі вучні папоўнілі свае веды аб гісторыі свайго краю, пазналі шмат новага і цікавага.