Урок краязнаўства «Таленавітая старонка родная».

10.07. Урок краязнаўства «Таленавітая старонка родная»  прайшоў у філіяле «Уборкаўская сельская бібліятэка». Напачатку мерапрыемства прагучалі вершы аб вёсцы Уборак  Уладзіміра Бабраўнічага, мясцовага паэта.

Бібліятэкар паведаміла гісторыю вёскі Уборак, пазнаёміла прысутных з альбомам «Гісторыя вёскі Уборак». Прагледзелі  электронную прэзентацыю «Спадчына», аб народных святах нашых продкаў.

Зрабілі экскурсію ў Цэнтр народных рамёстваў які працуе пры Уборкаўскім ЦКД. Потым  каманды «Сваякі» і «Сябры» паўдзельнічалі у краязнаўчым квэсце «Мая маленькая Радзіма на геаграфічнай карце», дзе адказалі на пытанні віктарыны, сабралі карту вёскі Уборак,  успомнілі пасловіцы аб Радзіме. Пераможцам стала каманда «Сябры», якая і атрымала прыз гульні.