Іван Навуменка

Празаік, крытык, публіцыст, літаратуразнавец, грамадскі і дзяржаўны дзеяч.

Народны пісьменнік Беларусі (1995). Акадэмік АН БССР (1980). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1978). Доктар філалагічных навук (1969), прафесар (1971). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1972), прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1967).

Іван Якаўлевіч Навуменка нарадзіўся 16 лютага 1925 г. у мястэчку Васілевічы Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і чыгуначніка.

Вучыўся ў Васілевіцкай сярэдняй школе, за адзін год 16-гадовы юнак экстэрнам здаў экзамены за два класы.

Са студзеня 1942 г. уваходзіў у камсамольскую падпольную групу «За Радзіму», быў разведчыкам дыверсійнай групы капітана Ф. С. Манзіенкі, партызанам Васілевіцкай брыгады імя Панамарэнкі.

У лістападзе 1943 г. разам з часцямі Чырвонай Арміі ўдзельнічаў у вызваленні мястэчка Васілевічы.

21 лістапада 1943 г. прызваны ў Чырвоную Армію. Ваяваў на 1-м Прыбалтыйскім, Ленінградскім, 3-м Беларускім і 1-м Украінскім франтах.

У снежні 1945 г. дэмабілізаваўся.

Іван Навуменка (1945).

У 1946-1951 гадах працаваў карэспандэнтам мазырскай абласной газеты «Бальшавік Палесся».

У 1951-1952 гадах працаваў рэдактарам газеты Звязда».

У 1950 годзе завочна скончыў філалагічны факультэт БДУ.

У 1954 годзе скончыў аспірантуру пры БДУ.

У 1953-1958 гадах быў загадчыкам аддзела прозы часопіса «Маладосць».

Іван Навуменка (злева) і Іван Пташнікаў у час працы ў часопісе Маладосць, 1959.

У 1958-1969 гадах быў старшы выкладчык, дацэнт кафедры беларускай літаратуры БДУ.

Алесь Адамовіч, Іван Мележ, Іван Навуменка, Янка Брыль. Канец 1960-х гг.

У 1969 годзе абараніў доктарскую дысертацыю.

У 1969-1972 гадах: прафесар, загадчык кафедры беларускай літаратуры.

У 1972 годзе абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук БССР.

З 1980 года акадэмік Акадэміі навук БССР.

У 1973-1982 гадах –  дырэктар Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР.

Іван Навуменка падпісвае кнігу на памяць (1981).

З 1982-1991 гады – віцэ-прэзідэнт АН БССР.

Віцэ-прэзідэнт АН БССР І.Я. Навуменка за рабочым сталом , 1983 г.

У 1985-1990 гадах дэпутат і старшыня Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання.  

Навуменка Іван, 1988

З 1991 года – акадэмік АН Беларусі.

З 1992-2002 гадах саветнік пры прэзідыуме Акадэміі навук БССР.

Павел і Іван Навуменка

Узнагароды

– ордэн Чырвонай Зоркі (12.09.1945);

– ордэн Айчыннай вайны II ступені (1985);

– ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі (15.02.1985) – за заслугі ў развіцці савецкай літаратуры, філалагічнай навукі, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці і ў сувязі з шасцідзесяцігоддзем з дня нараджэння;

ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (14.02.1975) – за заслугі ў развіцці савецкай літаратуры і ў сувязі з пяцідзесяцігоддзем з дня нараджэння;

– ордэн Айчыны III ступені (25.10.2000) – за вялікі асабісты ўклад у развіццё нацыянальнай літаратуры, актыўную навуковую і грамадскую дзейнасць;

– медалём Францыска Скарыны і іншымі медалямі;

народны пісьменнік Беларусі (16.02.1995) – за вялікі ўклад у развіццё беларускай літаратуры;

заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1978);

лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1967) – за кнігу «Таполі юнацтва» (1966);

Дзяржаўная прэмія БССР імя Я. Коласа (1972) – за манаграфіі «Янка Купала : Духоўны воблік героя» (1967) і «Якуб Колас : Духоўны воблік героя» (1968);

лаўрэат прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі за цыкл манаграфій (1997).

Памёр 17 снежня 2006 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Кальварыйскіх могілках.

Памяць

У 2010 годзе поштай Рэспублікі Беларусь выпушчана паштовая марка, прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння І.Я. Навуменкі.

У Мінску 12 кастрычніка 2011 года адкрыта мемарыяльная дошка ў памяць І.Я. Навуменкі (скульптар – Уладзімір Слабодчыкаў).

У 2016 годзе ў аддзеле краязнаўства Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У. І. Леніна адкрыта музейная экспазіцыя, прысвечаная народным пісьменнікам БССР – ураджэнцам Гомельшчыны.

Імя Івана Навуменкі прысвоена вуліцы і праезду ў Мінску – («вуліца Івана Навуменкі», «завулак Івана Навуменкі», вуліца ў Рэчыцы).

Творчасць

Псеўданімы: Кляшторны С.; Кляшторны Сідар; Цыбук Яўхім; Якаўлеў Н.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Іван Навуменка прыйшоў у літаратуру як пісьменнік, які праўдзіва і ўсебакова паказаў у сваіх творах мужнасць і гераізм (адначасова і трагізм лёсу) пакалення, да якога належаў сам. У яго творах шмат аўтабіяграфічнага.

Дэбютаваў апавяданнямі ў 1955 годзе (часопіс «Маладосць»). Аўтар кніг апавяданняў, аповесцей «Сямнаццатай вясной» (1957), «Хлопцы-равеснікі» (1958), «Верасы на выжарынах» (1960), «Бульба» (1964), «Таполі юнацтва» (1966), «Вераніка» (1968), «Тая самая зямля» (1971), «Падарожжа ў юнацтва» (выбранае, 1972), «Замець жаўталісця» (1977), «Пераломны ўзрост» (1986), «Водгулле далёкіх вёснаў» (1989), раманаў «Сасна пры дарозе» (1962), «Вецер у соснах» (1967), «Сорак трэці» (1974), «Смутак белых начэй» (раман, аповесць, апавяданні, 1980), «Летуценнік. Смутак белых начэй» (1985), «Асеннія мелодыі» (раман, апавяданні, 1987), аповесці для дзяцей «Вайна каля Цітавай копанкі» (1959), «Капитан Степь идет в разведку» (з В. Мамантавым, 1982), п’есы «Птушкі між маланак» (1982). Выйшаў Збор твораў у 6 тамах (1981–1984).

Выдаў літаратуразнаўчыя працы «З глыбінь жыцця: Крытычныя эцюды аб творчасці Якуба Коласа» (1960), «Пісьменнікі-дэмакраты» (1967), «Янка Купала: Духоўны воблік героя» (1967), «Якуб Колас: Духоўны воблік героя» (1968), «Гуманизм и народность» (Масква, 1972), «Кніга адкрывае свет» (1978), «Из глубин народной жизни» (1981), «Якуб Колас» (1982), «Якуб Колас: Нарыс жыцця і творчасці» (1982), «Элементы міфалогіі ў паэзіі Янкі Купалы і Якуба Коласа» (1988), даклады на VIII і IX Міжнародных з’ездах славістаў «Праблемы развіцця літаратуры ў эпоху сучаснага навукова-тэхнічнага прагрэсу» (1978) і «Творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа ў кантэксце славянскіх літаратур» (1983).

Пераасэнсаванне гісторыі вяртае героя пісьменніка ў часы дзяцінства і юнацтва ў аўтабіяграфічнай трылогіі «Дзяцінства. Падлетак. Юнацтва» (1997) і яе працягу «Любімы горад» (1999). Гады калектывізацыі, сталінскія рэпрэсіі асвятляюцца аўтарам з пункту гледжання сучасніка.

На кніжнай паліцы

Навуменка І. Выбраныя творы : у 2 т. / Іван Навуменка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1995–1997

Навуменка І. Выбраныя творы / Іван Навуменка. Т. 1 : Апавяданні. Аповесці. – 1995. –478 с., [1] л. партр.

У першы том Выбраных твораў вядомага беларускага празаіка і вучонага Івана Навуменкі ўвайшлі лепшыя апавяданні розных гадоў, а таксама  аповесці «Вайна каля Цітавай копанкі», «Снежань», «Трымценне дубовага лісця» і інш.

Навуменка І. Збор твораў: у 6 т. / Іван Навуменка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1981–1984

Навуменка І. Збор твораў / Іван Навуменка. Т. 1 : Аповесці і апавяданні. – 558, [1] с., [5] л. іл.

У першы том Збору твораў вядомага беларускага празаіка Івана Навуменкі ўвайшлі найбольш вядомыя аповесці і апавяданні. Яны прынеслі пісьменніку прызнанне майстра лірычнай прозы, які ўсхвалявана, паэтычна расказаў пра пакаленне моладзі, «сямнаццатая вясна» якой супала з суровымі падзеямі Вялікай Айчыннай вайны, раскрыў яго духоўны воблік. 

Навуменка І. Збор твораў: у 10 т. / Іван Навуменка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2012–2017.

Навуменка І. Збор твораў / Іван Навуменка. Т. 1 : Апавяданні, 1954–1972 ; Нарысы, 1946–1955 / рэдактар тома С. Л. Гаранін. – 2012. – 765, [1] с., [2] л. іл.

У першы том Збору твораў народнага пісьменніка Івана Навуменкі ўвайшлі апавяданні і нарысы, напісаныя ў 1946-1972 гадах. 

Навуменка І. Асеннія мелодыі : раман, апавяданні / Іван Навуменка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1987. – 316, [2] с.

Кнігу  вядомага пісьменніка Івана Навуменкі склалі раман «Асеннія мелодыі»  і апавяданні. І раман, і апавяданні – пра сённяшняе наша жыццё, з экскурсамі ў недалёкае мінулае, асабліва – у ваеннае мінулае. Шмат старонак прысвечана каханню і зусім жа нестандартнаму разуменню яго месца ў жыцці чалавека.

Навуменка І. Верасы на выжарынах: апавяданні / Іван Навуменка. – Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Рэдакцыя мастацкай літаратуры, 1960. – 215, [2] с.

У зборнік уваходзяць апавяданні пісьменніка. У большасці з іх расказваецца аб юнаках і дзяўчатах, якія, апынуўшыся ў час Вялікай Айчыннай вайны на часова акупіраванай ворагам тэрыторыі, уступілі ў няроўную барацьбу з фашыстамі.Героі пісьменніка – шчырыя, яшчэ крыху наіўныя падлеткі. Нялёгка ім даюцца першыя перамогі. Але тым больш радасці прыносяць яны маладым гарачым сэрцам.

У цэнтры апавядання «Раман з эпілогам» юнак і яго шчырае каханне да дзяўчыны Алесі.

Герою выпадаюць першыя выпрабаванні. Выпрабаванне выпадае і яго каханню. Але ўсе ныгоды жыцця не заплямілі чыстых душаў маладых людзей. Яны знайшлі кожны сваё месца ў жыцці, кожны сваё шчасце.

У апавяданнях «Жуль Верн», «Пераломны ўзрост», «Мой сябар Пятрусь» раскрываецца ўнутры свет дзіцяці-падлетка. З вялікай любоўю расказваецца аб школе, аб настаўніках, якія аказвалі найвялікшы ўплыў на фарміраванне характараў сваіх вучняў – сённяшніх будаўнікоў камунізма.

Навуменка І. Вецер у соснах : раман / Іван Навуменка. – Мінск : Беларусь, 1967. – 334, [2] c.  

Раман «Вецер у соснах» прысвечаны тэме партызанскай барацьбы на Палессі. Яго трэба лічыць працягам кнігі «Сасна пры дарозе», але ў той жа самы час – гэта самастойны твор, бо ў яго прыйшлі новыя праблемы і новыя героі.

Навуменка І. Гасцініца над Прыпяццю: аповесці і апавяданні / Іван Навуменка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. – 251, [2] с.

У кнігу вядомага беларускага пісьменніка Івана Навуменкі ўвайшлі аповесці і апавяданні, напісаныя за апошнія гады. Вопытны майстар, ён расказвае пра роднае Палессе, закранутае чорным крылом Чарнобыля, па-новаму ацэньвае сённяшні дзень і нядаўняе мінулае. Ёсць у кнізе творы, прасякнутыя добрым гумарам, сатырычна завостраныя абразкі. Творы Івана Навуменкі вызначаюцца займальным сюжэтам, мяккім лірызмам.

Навуменка І. Год карася : апавяданні : [для малодшага школьнага ўзросту] / Іван Навуменка. Навуменка І. Навуменка І. – Мінск : Юнацтва, 1988. – 205, [2] с.

Зборнік апавяданняў вядомага беларускага пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Івана Навуменкі прысвечаны жыццю школькікаў, іх вучобе, забавам.

Навуменка І. Гуканне над верасамі : Аповесці, апавяданні : для сярэд. і ст. шк. ўзросту / Іван Навуменка. – Мінск. : Выд. рэсп. унітар. прадпрыемства Мастацкая  літаратура, 2002. – 219, [1] с.

У кнігу народнага пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Івана Навуменкі «Гуканне над верасамі» увайшлі аповесці «Вір», «Дзесяты клас», «Помні Сталінград»,  апавяданні «Падарожжа ў Бабінавічы», «Зялёная крэпасць», «Грыбное шчасце», «Цёмныя змрокі» і іншыя. Героі твораў, сутыкаючыся з рознымі маральнымі і фізічнымі выпрабаваннямі, задаюць сабе самыя жыццёва важныя пытанні: ці можа чалавек уплываць на свой лёс, як не расчаравацца ў жыцці, як захаваць пачуццё ўласнай годнасці, ў чым сапраўднае шчасце, што значыць быць патрыётам сваёй Радзімы? З уласцівым для пісьменніка лірызмам, тонкім філасофскім роздумам аўтар дапамагае ім знайсці адказы на ўсе гэтыя пытанні.

Навуменка І. Дзяцінства. Падлетак. Юнацтва : аповесці : [для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту] / Іван Навуменка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. – 620, [2] с. – (Бібліятэка школьніка).

Трылогія народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі апавядае пра жыццё, сталенне, развіццё асобы звычайнага местачковага хлопца Васіля Войціка. Галоўны герой паказаны аўтарам ва ўмовах нялёгкага перадваеннага жыцця, потым у драматычных, нават трагічных абставінах вайны.

Навуменка І. Дзяцінства; Падлетак; Юнацтва : Аповесці : для сярэд. і ст. шк. узросту / Іван Навуменка. – Мінск. : Юнацтва, 1997. – 528 с.

Трылогія народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі апавядае пра жыццё, сталенне, развіццё асобы звычайнага местачковага хлопца Васіля Войціка. Галоўны герой паказаны аўтарам ва ўмовах нялёгкага перадваеннага жыцця, потым у драматычных, нават трагічных абставінах вайны.

Навуменка І. Замяць жаўталісця : аповесці і апавяданні / Іван Навуменка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1977. – 301, [2] с.

У кнігу вядомага беларускага пісьменніка Івана Навуменкі  ўвайшлі аповесці «Апошняя восень», «Развітанне ў Кавальцах», «Замяць жаўталісця»  і апавяданні, напісаныя за апошнія гады. Героі яго нашы сучаснікі – настаўнікі, вучні, студэнты, выкладчыкі, жыхары горада і вёскі.З уласцівымі пісьменніку лірызмам, гумарам, філасофскай развагай Навуменка ўводзіць нас у складаны свет пошукаў і здзяйсненняў сваіх герояў.

Навуменка І. Летуценнік; Смутак белых начэй : раманы / Іван Навуменка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1985. – 382, [2] с.

Раман «Летуценнік» прысвечаны станаўленню творчай і навуковай інтэлігенцыі 50-х гадоў. Аўтар пераканаўча і ярка паказвае атмасферу таго часу, стварае цікавыя, запамінальныя вобразы.Лёс чалавека на вайне — тэма рамана «Смутак белых начэй».

Навуменка І. Пераломны ўзрост : аповесці і апавяданні : [для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту] / Іван Навуменка. Мінск : Юнацтва, 1986. 238, [2] c. (Школьная бібліятэка).

Героямі многіх твораў беларускага пісьменніка Івана Навуменкі з’яўляюцца юнакі і дзяўчаты, яго равеснікі, семнаццатая вясна якіх супала з суровымі падзеямі Вялікай Айчынай вайны. Усхвалявана і паэтычна расказаў майстра лірычнай прозы пра моладзь, раскрыў яе духоўны воблік.

Навуменка І. Сасна пры дарозе : раман : [для старэйшага школьнага ўзросту] / Іван Навуменка. Мінск : Народная асвета, 1980. 336 с., [1] л. партр. (Школьная бібліятэка).

«Сасна пры дарозе» (1962) – першы раман ваеннай трылогіі пісьменніка («Вецер у соснах» – 1967 г., «Сорак трэці» – 1974 г.). Твор прысвечаны барацьбе савецкага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у першы год Вялікай Айчыннай вайны. Героі рамана – учарашнія школьнікі і людзі старэйшага пакалення – становяцца партызанамі і падпольшчыкамі. Iх мужнасць, патрыятызм і самаадданасць дапамаглі наблізіць Дзень Перамогі.

Навуменка І. Сасна пры дарозе : раман : [для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту] / Іван Навуменка. Мінск : Юнацтва, 1991. 332, [1] с., [1] л. партр. (Школьная бібліятэка).

Раман «Сасна пры дарозе» апавядае пра першы год Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гадоў, пра барацьбу савецкіх людзей супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пра першыя крокі партызанскага руху на Палессі. Аўтар паказвае моладзь, учарашніх школьнікаў, якіх напаткала ваеннае ліхалецце.

Навуменка І. Смутак белых начэй : раман, аповесць, апавяданні / Іван Навуменка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1980. – 317, [2] с.

Раман «Смутак белых начэй» прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне, удзелу ў ёй моладзі, нядаўніх школьнікаў. Аповесць «Інтэрнат на Нямізе» пра першыя мірныя крокі ўчарашніх воінаў, партызан, пра іх вучобу, парыванні, мары. Апавяданне «Мульменкаў сад» прысвечана сучаснасці.

Навуменка І. Сорак трэці : раман / Іван Навуменка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1974. – 366, [2] с.

Раманам «Сорак трэці» вядомы беларускі пісьменнік Іван Навуменка заканчвае трылогію, пачатую кнігамі «Сасна пры дарозе» і «Вецер у соснах». Пісьменнік расказвае пра ўсенародны партызанскі рух на палескай зямлі, які дасягнуў свайго апагея ў памятным сорак трэцім годзе. У рамане чытач сустрэнецца і са знаёмымі героямі, характары якіх атрымалі далейшае развіццё, і з новымі.

Навуменка І. Сорак трэці : раман / Іван Навуменка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1976. – 363, [2] с., [4] л. іл. – (Беларускі раман).

Раманам «Сорак трэці» вядомы беларускі пісьменнік Іван Навуменка заканчвае трылогію, пачатую кнігамі «Сасна пры дарозе» і «Вецер у соснах». Пісьменнік расказвае пра ўсенародны партызанскі рух на палескай зямлі, які дасягнуў свайго апагея ў памятным сорак трэцім годзе. У рамане чытач сустрэнецца і са знаёмымі героямі, характары якіх атрымалі далейшае развіццё, і з новымі.

Навуменка І. Тая самая зямля: апавяданні і аповесць / Іван Навуменка. — Мінск : Беларусь, 1971. — 204, [2] с.

У зборнік Івана Навуменкі «Тая самая зямля» як бы працягвае ранейшую тэму пісьменніка аб выпрабаваннях савецкіх юнакоў і дзяўчат у гады Вялікай Айчыннай вайны.

У той жа час большая палавіна новых апавяданняў пісьменніка паказвае наш сённяшні дзень.

На русском языке

 

 

 

Науменко И. Ветер в соснах : романы : перевод с белорусского / Иван Науменко. Москва : Советский писатель, 1975. 638, [2] с.

Романы «Сосна при дороге» и «Ветер в соснах» известного белорусского писателя Ивана Шумейко посвящены партизанской борьбе на Полесье в годы Великой Отечественной войны.

Глухое полесское местечко Батьковичи. Первый год войны. Писатель показывает, как в Батьковичах встретили гитлеровцев, как создавалось и действовало подполье, как включались в борьбу с оккупантами все новые и новые люди разных поколений («Сосна при дороге»).

Идет второй год Великой Отечественной войны, партизанское движение в Белоруссии приобретает все более широкий размах, организованность. Но опыт борьбы еще невелик, порой отдельные люди и даже отряды гибнут из-за беспечности или предательства. Лишь после жестоких поражений командир партизанского отряда Бондарь осваивает верные методы партизанской войны, овладевает искусством побеждать врага («Ветер в соснах»).

Науменко И. Грусть белых ночей : повести, роман : авторизованный перевод с белорусского / Иван Науменко. Москва : Известия, 1988. 526, [2] с. (Библиотека «Дружбы народов»).

В книгу белорусского писателя И. Науменко включены повести и роман. Повесть «Последняя осень» – о жизни последнего предвоенного года. Повести «Замять желтолистья» и «Прощание в Ковальцах» – о наших днях. Их герои – наши современники, труженики белорусского села, жители современного города – рабочие и интеллигенция. Роман «Грусть белых ночей» рассказывает о военных событиях. Место действия – Карельский перешеек, Ленинградский фронт.

Науменко И. Последняя осень : рассказы и повести : [авторизованный перевод с белорусского] / Иван Науменко. – Минск : Мастацкая літаратура, 1979. – 413, [1] с.

В книгу известного белорусского прозаика Ивана Науменко «Последняя осень» вошли его лучшие рассказы и повести разных лет. Герои многих из них искренние, еще немного наивные юноши и девушки, на неокрепшие плечи которых легли трудные испытания Великой Отечественной войны. Отдельные рассказы посвящены нашим современникам. Со свойственным писателю лиризмом, с доброй улыбкой и философскими раздумьями он рассказывает о жизни, мачтах, стремлениях своих героев, их дружбе и любви.

Науменко И. Та самая земля : повесть и рассказы / Иван Науменко. – Москва : Советский писатель, 1973. – 362, [2] с.

В сборник «Та самая земля» включены произведения, написанные И. Науменко в последние годы. Тематика их разнообразна. Тут и рассказы о первых годах коллективизации («Акулина из Чернигова», «В Маков, на мельницу…»), и о Великой Отечественной войне («Мост», «Мешок белого налива», «Два килограмма гороху» и др.), и, наконец, рассказы о простой и не такой уж простой любви («Платье Лорелеи», «Свет в окнах», повесть «В бору на рассвете»). Обо всем этом писатель рассказывает со свойственной ему лиричностью и непосредственностью.

Літаратурна-крытычныя і метадычныя матэрыялы

Сіненка Г. Іван Навуменка: нарыс творчасці / Георгій Сіненка. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1981. — 206, [1] с., [4] л. партр.

У кнізе даследуецца жыццёвы і творчы шлях І. Навуменкі, аднаго з самы вядомы празаікаў сярэдняга пакалення. Раскрываецца мастацкая своеасаблівасць пісьменніка.

Піскун Л. Іван Навуменка / Людміла Піскун. — Мазыр : Белый ветер, 1998. – 128 с. — (Народныя пісьменнікі Беларусі)

Аўтар знаёміць чытачоў з жыццёвым і творчым шляхам народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі, аналізуе яго творы з пункту гледжання праблемы мастацкага характару, выяўляе творчую манеру і шырокі тэматычны дыяпазон пісьменніка, закранае літатуразнаўчую і літаратурна-крытычную яго дзейнасць. Разлічана на спецыялістаў-філолагаў, настаўнкаў, усіх тых, хто цікавіцца творчасцю народных пісьменнікаў Беларусі.