Уладзімір Дубоўка

Беларускі паэт, празаік, перакладчык, крытык

Уладзімір Мікалаевіч Дубоўка (2 ліпеня 1901, в. Агароднікі, цяпер Пастаўскі раён, Віцебская вобласць – 20 сакавіка 1976, Масква).

З 1905 года  вучыцца ў Манькавіцкай пачатковай школе.

У 1912-1914 гадах вучыўся ў Мядзельскім двухкласным вучылішчы.

У 1914 годзе паступае ў Нова-Вілейскую настаўніцкую семінарыю.

Па заканчэнні ў 1918 годзе Нова-Вілейскай настаўніцкай семінарыі Уладзімір Дубоўка быў прыняты студэнтам гісторыка-філалагічнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта, але пасля двух месяцаў вучобы быў вымушаны, каб дапамагчы бацькам, паехаць працаваць настаўнікам у Тульскую губерню.

У 1920 годзе праходзіў службу ў асобнай тэлеграфна-будаўнічай роце Чырвонай Арміі, удзельнік польска-савецкай вайны.

У 1921 годзе па дэмабілізацыі працуе ў Народным камісарыяце асветы РСФСР метадыстам і інструктарам беларускіх школ і вучыцца ў Вышэйшым літаратурна-мастацкім інстытуце імя В. Брусава.

У 1922-1925 гады – рэдактар беларускага выдання «Весніка ЦВК, СНК і СПА Саюза ССР», адначасова адказны сакратар прадстаўніцтва БССР пры Ўрадзе СССР.

У 1924 годзе скончыў Вышэйшы літаратурна-мастацкі інстытут імя В. Брусава.

Сябра беларускага літаратурна-мастацкага аб’яднання «Маладняк» з часу яе ўзнікнення ў 1923 годзе: быў адказным сакратаром Цэнтральнага бюро (ЦБ), рэдактарам некалькіх нумароў часопіса «Маладняк».

У 1924 годзе ўпершыню наведаў г.Мінск, пасля г.Харкаў.

Владимир Дубовка. 1925 год.

У 1924-1927 гг. – выкладчык беларускай літаратуры ў Камуністычным універсітэце народаў Захаду.

У 1926-1930 гг. – рэдактар «Збору законаў і загадаў Рабоча-Сялянскага ўрада Саюза ССР».

У 1926 годзе разам з Адамам Бабарэкам, Кузьмой Чорным, Кандратам Крапівой, Змітраком Бядулей і Я.Чорным засноўвае літаратурнае аб’яднанне «Узвышша».

Літаратурнае згуртаванне “Узвышша”. У 1-м шэрагу злева направа: Язэп Пушча, Адам Бабарэка, Уладзімір Дубоўка, Кузьма Чорны, Кандрат Крапіва, у 2-м шэрагу: Максім Лужанін, Сяргей Дарожны, Антон Адамовіч, Тодар Кляшторны, Змітрок Бядуля, Уладзімір Жылка, Васіль Шашалевіч, Пятро Глебка. Мінск, 1928 г. З фондаў БДАМЛМ.

Нягледзячы на тое, што пастаянна жыў у Маскве, браў актыўны ўдзел у беларускім літаратурным руху, быў першым рэдактарам часопіса «Беларускі піянер», старшынёй маскоўскай філіі «Маладняка», друкаваў вершы ў беларускім савецкім друку, а таксама ў заходнебеларускім друку («Маладая Беларусь», «Змаганне»). Быў першым рэдактарам літаратурнай старонкі на беларускай мове ў маскоўскай чыгуначнай газеце «Гудок».

У 1958 годзе ўступае ў Саюз пісьменнікаў БССР.

Уладзімір Дубоўка і Васіль Вітка на IV з’ездзе пісьменнікаў.

Жыве у Маскве. Часта прыязджаў у Беларусь, займаўся тут выданнем сваіх кніг, дзе былі папраўленыя многія вершы 1920-х гадоў. Пісаў новыя творы, шмат перакладаў, напісаў казкі і аповесці для дзяцей. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1962) за кнігу паэзіі «Палеская рапсодыя».

Уладзімір Дубоўка і Рыгор Барадулін, 1961.

Памёр 20 сакавіка 1976 года ў Маскве. Пахаваны ў калумбарыі Мікола-Архангельскіх могілак Масквы (2 маскоўскі крэматорый, калумбарый, секцыя 4, рад 4, ніша 15).

 Памяць

Памятная дошка ў Паставах.

 

Памятная дошка ў г. Паставах

У гонар Уладзіміра Дубоўкі названы вуліцы ў Паставах і Варапаеве.

У 1996 і 1999 гадах у Пастаўскім раёне (вёска Дзеравянкі) праводзіліся літаратурныя фестывалі «Даўжанскія вечары», прысвечаныя творчасці Уладзіміра Дубоўкі.

Творчасць

Выкарыстоўваў псеўданімы і крыптанімы (1921-1927): Ганна Аршыца; У. Гайдукевіч; У. Гайдуковіч; Ул. Гайдуковіч; Уладзімір Гайдуковіч; Б-сь Дубоўка; Бладысь Дубоўка; Уладзік Павадыр; Тупяец; В. Туянец; У. Д-ка; У. Д-на.

Пачатак літаратурнай працы Уладзіміра Дубоўкі адносіцца да 1921 года, калі ў газеце «Савецкая Беларусь» з’явіўся яго першы верш «Сонца Беларусі». Праз год яго вершы друкуюць часопісы «Маладняк», «Полымя», а ў Вільні выходзіць і першы зборнік «Строма» (1923). Затым выйшлі зборнікі «Трысцё» (1925), «Credo» (1926), «Наля» (1927).

Талент Уладзіміра Мікалаевіча асабліва выявіўся ў жанры паэмы «Там, дзе кіпарысы» (1925), «Кругі» (1927), «І пурпуровых ветразей узвівы…» (1929) і «Штурмуйце будучыні аванпосты!» (1929, апублікавана ў 1965). Большасць з гэтых твораў вызначаюцца складанай кампазіцыяй, арганічна спалучаюць літаратурны тэкст і скарбы вуснай народнай творчасці.

27 гадоў зняволення з’явіліся гадамі творчага перапынку. Пасля вяртання з ссылкі напісаў шматгранную кнігу вершаў і паэм пра Беларусь і яе народ «Палеская рапсодыя» (1961, Літаратурная прэмія імя Янкі Купалы, 1964), дзе паэт расказаў аб гераічным мінулым палешукоў, выказаў сваё захапленне багаццем жыццёвай мудрасці, майстэрствам, руплівай працай людзей, з рамантычнай узнёсласцю і замілаваннем апеў раку Прыпяць.

Выйшлі з друку  «Вершы» (1970). Уладзімір Дубоўка рабіў апрацоўкі фальклорных сюжэтаў (кніжкі вершаваных казак для дзяцей «Цудоўная знаходка», 1960; «Кветкі – сонцавы дзеткі», 1963; «Казкі», 1968; «Залатыя зярняты», 1975). Таксама выдаў казкі «Як сінячок да сонца лётаў» (1961), «Дзівосныя прыгоды» (1963), «Мілавіца» (1964).

Значны след пакінуў Уладзімір Дубоўка і ў дзіцячай літаратуры. Асабліва ў галіне казкі. У гэтым жанры ён напісаў болей 50 твораў. Аўтар аповесцей для дзяцей «Жоўтая акацыя» (1967), «Ганна Алелька» (1969), «Як Алік у тайзе заблудзіўся» (1974). Гэтыя аповесці можна аднесці і да жанру навукова-папулярных. Першыя дзве як бы працягваюць тэму краязнаўчых нарысаў В. Вольскага. А апошняя – маленькая энцыклапедыя пра жыццё тайгі, яе насельнікаў.

Аўтабіяграфічныя апавяданні-абразкі склалі кнігу «Пялёсткі» (1973).

Перакладчык на беларускую мову твораў Уільяма Шэкспіра («Санеты», 1964), Джорджа Байрана (паэмы «Шыльёнскі вязень (руск.) бел.», «Бронзавы век», містэрыя «Каін» у зборніку «Выбранае», 1963), вершаў Уладзіслава Сыракомлі, Паўла Тычыны, Уладзіслава Бранеўскага, Юльюша Славацкага, Юлюса Яноніса, Сеіда Шырвані (руск.) бел., Мамеда Ардубады (руск.) бел., Карла Каладзэ, Егішэ Чарэнца, Ду Фу, Валерыя Брусава, Аляксандра Пракоф’ева і інш.

На кніжнай паліцы

Дубоўка, У. Залатыя зярняты : казкі : [для малодшага школьнага ўзросту] / Уладзімір Дубоўка. Мінск : Мастацкая літаратура, 1975. 351 с. 

На папасах, на супынках,

На рабочых перапынках,

                                  На начлезе і ў паходзе,

                                  Ў добрай долі і ў нягодзе

                                  Скарб збіраў вам па драбніцы,

                                  Па аднюсенькай адзінцы.

                                  Залатыя ўсе зярняты

                                  На спажытак вам узяты!

                                  Хай у кожным вашым сэрцы

                                  Па адным хоць застанецца.

                                  З аднаго таго зярняці

                                  Будзе плён багаты ў хаце,

                                  Красавала каб няспынна

                                  Наша любая Радзіма.

                                                  Уладзімір ДУБОЎКА

Дубоўка, У. М. На ўзвышшы : вершы, паэмы : для ст. шк. узросту / Уладзімір Дубоўка ; уклад. і прадм. I. Багдановіч. Мінск : Мастацкая літаратура., 2007. 190 с. (Бібліятэка школьніка).

У кнігу выдатнага паэта Беларусі Уладзіміра Дубоўкі (1900-1976) увайшлі вершы розных гадоў і паэмы, вакол якіх доўгі час вяліся гарачыя літаратурныя дыскусіі.

Дубоўка, У. О Беларусь, мая шыпшына… : выбранае / Уладзімір Дубоўка ; [уклад. Дз. М. Давідоўскага, З. К. Пазняк (У. Шэкспір. Санеты) ; маст. А. І. Цароў]. Мінск : Мастацкая літаратура, 2002. 318 с. (Беларуская паэзiя XX стагоддзя).

У кнігу майстра самабытнага паэтычнага беларускага слова Уладзіміра Дубоўкі ўвайшлі творы, якія друкаваліся ў зборніках «Строма» (1932 г.), «Трысцё» (1925 г.), «Credo» (1926 г.), «Наля» (1927 г.) і інш. У выдатным перакладзе паэта з непаўторнай прыгажосцю гучаць санеты Шэкспіра.

Дубоўка, У. Пялёсткі. Апавяданні-ўспаміны. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1973. – 168 с. з іл.

Старэйшы беларускі пісьменнік Уладзімір Дубоўка напісаў шмат твораў паэзіі і прозы, у тым ліку і для дзяцей.

Зборнік «Пялёсткі» ўключае ў сябе так званья апавяданні – успаміны, у аснову кожнага з якіх лёг факт, перажыты або суперажыты ці назіраемы самім пісьменнікам. Такая аўтабіяграфічнасць і дала падставу вызначыць жанр кнігі, – апавяданні-успаміны. Усе гэтыя творы цікавыя сваёй пазнавальнасцю, мастацкай асэнсаванасцю факта і пададзены ў храналагічнай паслядоўнасці. Менавіта такімі шляхамі ішло жыццё самога пісьменніка.

Дубоўка, У. Як Алік у тайзе заблудзіўся : маленькая аповесць : [для малодшага школьнага ўзросту] / Уладзімір Дубоўка. Мінск : Мастацкая літаратура, 2009. 69, [1] с.

Гэта не простая кніга. Гэта і казка, і падручнік батанікі. А напісаў яе выдатны паэт-лірык Уладзімір Дубоўка (1900-1976). Маленькі хлопчык заблудзіўся ў лесе… Але сустрэў там не Бабу Ягу, не Кашчэя і не злога воўка. Сустрэў ён царства раслінаў, якія…

На русском языке

Дубовка, В. Желтая акация : повесть : [для среднего и старшего возраста] / Владимир Дубовка. Москва : Детская литература, 1970. 221, [1] с.

«Желтая акация» – первое произведение Вл. Дубовки, написанное прозой. В этой повести рассказывается о пытливых юных натуралистах. В своих делах они руководствуются великими принципами: быть настоящими хозяевами земли, а не расточителями, бережно сохранять и приумножать богатства родной природы.

Герои повести проводят много различных опытов с дикорастущими растениями, богатыми полезными веществами, а также прививают грушу на тополь, кедр на сосну, разводят в своем озере водяные орехи, приводят в порядок заросли лесного орешника (лещины).

Но самое главное – они проводят опыты по улучшению желтой акации.

Настойчивость, упорство в достижении прекрасной цели, любовь к природе, трудолюбие и пытливость, проявляемые юными героями повести, несомненно заинтересуют читателей и побудят их провести у себя еще более интересные и полезные опыты с иными дикорастущими полезными растениями.