Кузьма Чорны

Кузьма Чорны, сапр.: Мікалай Карлавіч Раманоўскі (24 чэрвеня 1900, маёнтак Лапацічы, Слуцкі павет, Мінская губерня, цяпер в. Борка-Бялевічы, Капыльскі раён, Мінская вобласць 22 лістапада 1944, Мінск).

Скончыў Цімкавіцкае народнае вучылішча.

Цімкавіцкая сярэдняя школа імя Кузьмы Чорнага. Пачатак 1970-х гг.
Тимковичская средняя школа им. К.Чорного. Старое здание, построеное после ВОВ. 2010г.

У 1916 годзе паступіў у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, але скончыць яе не здолеў, бо ў 1919 годзе семінарыю зачынілі польскія ўлады.

Нясвіжская настаўніцкая семінарыя, у якой вучыўся К. Чорны ў 1916–1919 гг.

Кузьма Чорны шмат працаваў: спачатку ў Цімкавіцкім валасным рэўкоме, пасля служыў у Слуцкім павятовым ваенным камісарыяце, дзе займаўся канцылярскай работай, потым зноў вярнуўся ў Цімкавічы, настаўнічаў у школе. Але ўся гэтая дзейнасць была недаспадобы маладому чалавеку: ён хацеў вучыцца далей.

У 1923 годзе паступіў на літаратурнае аддзяленне педагагічнага факультэта БДУ, дзе правучыўся два курсы.

З 1923 года член літаб’яднання «Маладняк».

Кузьма Чорны ў 1925 г.

Яшчэ будучы студэнтам, у 1924 пачаў працаваць у газеце «Беларуская вёска».

Пісьменнікі на сустрэчы з Янам Райнісам.
Сядзяць (злева направа): З. Бядуля, Я. Райніс, Я. Купала, К. Крапіва.
Стаяць: Я. Пушча, А. Бабарэка, У. Дубоўка, П. Глебка, К. Чорны.
19 лістапада 1926 г.
З фондаў БДАМЛМ.
Беларускія пісьменнікі. 1927 г.
Групавая фатаграфія: А. Александровіч, В. Маракоў, М. Лынькоў, У. Хадыка, К. Чорны і інш.
З фондаў БДАМЛМ.

У 1926-1931 гг. быў старшынёй літаб’яднання «Узвышша».

 У 1932-1937 гг. галоўны літкансультант кабінета маладога аўтара пры Саюзе пісьменнікаў БССР.

Член Саюза пісьменнікаў БССР з 1934 года.

Пісьменніцкае пасведчанне К. Чорнага, падпісанае Максімам Горкім.

У 1941-1944 гадах знаходзіўся ў эвакуацыі (пераважна ў Маскве). Удзельнічаў у выданні газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну».

Першы рад злева направа: А. Бялевіч, А. Астапенка, Ц. Гарбуноў, К. Чорны, М. Машара.
Другі рад злева направа: Кантроўскі (?), П. Кавалёў, літработнік С. Розум, Р. Руцкі.
З архіва Марыі Хайноўскай.
Арлоўская вобласць, Болхаўскі раён, г. Болхаў.
Верасень 1941 г.
З фондаў ДМГБЛ.
З фондаў Літаратурнага музея Кузьмы Чорнага
Кузьма Чорны і Кандрат Крапіва ў гады Вялікай Айчыннай вайны. З фондаў ДМГБЛ.

 

У верасні 1944 года вярнуўся ў Мінск, працаваў у рэдакцыі часопіса «Беларусь».

Кузьма Чорны. 1940-я гг.

Памёр ад другога інсульту ў выдзеленай Саўнаркамам кватэры-пакоі 22 лістапада 1944 года.

Пахаваны на Вайсковых могілках у Мінску.

Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і партызанскім медалем.

 Ушанаванне памяці

Іменем Кузьмы Чорнага названа школа ў Цімкавічах, дзе існуе прысвечаны яму літаратурны музей, філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, вуліцы ў Бабруйску, Мінску, Нясвіжы, Слуцку.

Адкрыццё музея Кузьмы Чорнага 24 чэрвеня 1964 г.
Будынак Літаратурнага музея К. Чорнага. Цімкавічы.
Будынак Літаратурнага музея К. Чорнага. Цімкавічы.
Зала перыяду Вялікай айчыннай вайны. Пісьмовы стол. Фота Літаратурнага музея К. Чорнага.
Камень з мемарыяльнай дошкай на месцы хаты, дзе нарадзіўся К. Чорны. 2000 г.   З кнігі “Кузьма Чорны. Чалавек – гэта цэлы свет”. Мінск, 2016.
Уклад. Г. Шаблінская.
Камень з мемарыяльнай дошкай на месцы хаты, дзе нарадзіўся К. Чорны. 2000 г. З кнігі “Кузьма Чорны. Чалавек – гэта цэлы свет”. Мінск, 2016. Уклад. Г. Шаблінская.

У 2000 на Капыльшчыне адкрыты два мемарыяльныя знакі.

Памятны знак К. Чорнаму ў Борках, на якім – словы пісьменніка з яго “Дзённіка”: “Родныя мае мясціны…”. Фота В. Ульянкіна. 2010 г.

Творчасць

Выкарыстоўваў псеўданімы: Максім Алешнік; М. Біруля; Ігнат Булава з-пад Турава; Вясёлы; М. Сідарэўскі; Сусед-вясёлы; Раман Талапіла; Арцём Чамярыца; Сымон Чарапкевіч; А. Чорны; Крыптанімы: Р. М.; М. Р-скі; К. Ч.).

Літаратурную дзейнасць пачаў у 1920 як паэт (пад уласным прозвішчам і крыптонімам М. Р.). 3 1921 выступаў як празаік. Пачаткам літаратурнай творчасці лічыў публікацыю апавядання «На граніцы» (1923) пад псеўданімам К. Чорны. Яго апавяданні ўвайшлі ў кнігі «Апавяданні» і «Срэбра жыцця» (1925). «Па дарозе», «Пачуцці», «Хвоі гавораць» (усе 1926), «Вераснёвыя ночы» (1929), «Брыгадзіравы апавяданні» (1932), «Вялікае сэрца» (1945) і інш.

Супярэчлівы працэс ачалавечвання свету, які адбываўся ў паслярэвалюцыйны час, адлюстраваны ў празаічным эпасе К. Чорнага — раманах «Сястра» (1927-28), «Зямля» (1928), аповесці «Лявон Бушмар» (1929), незавершаных раманах «Вецер і пыл» (1927-29), «Ідзі, ідзі» (1930).

У пачатку 1930-х гадоў Кузьма Чорны прыйшоў да задумы напісаць «у мастацкіх вобразах гісторыю беларускага народа ад знішчэння паншчыны і да нашых дзён». Цыкл твораў уключаў раманы «Бацькаўшчына» (1931), «Трыццаць год» (няскончаны, 1934), «Трэцяе пакаленне» (1935), аповесць «Люба Лук’янская» (1936). Рукапісы раманаў «Простыя людзі», «Вялікае выгнанне», «Судны дзень» згарэлі ў першыя дні вайны.

Задуманы пісьменнікам празаічны цыкл развіты ў раманах «Пошукі будучыні» (1943, апубл. 1950), «Вялікі дзень» (1941-44, няскончаны, апубл. 1947), «Млечны Шлях» (1944, апубл. 1954), незавершаных эпічных творах «Скіп’ёўскі лес» (1944, апубл. 1946), «Сумліцкая хроніка» (1941-44, апубл. 1975), «Смага» (урывак апубл. 1990) і інш.

Аўтар п’ес «Бацькаўшчына» (на аснове аднайменнага рамана, апубл. 1932-39; паст. БДТ-1 у 1932, «Базылевічава сям’я» (1938), «Ірынка» (паст. БДТ-1 і БДТ-2 у 1941), аповесці для дзяцей «Насцечка» (1940). Выдаў апавяданні для дзяцей «Як дзядзька Тамаш напалохаў ваўкоў» (1941). Аўтар кніжкі фельетонаў «Кат у белай манішцы» (1942), нарыса «Герой Савецкага Саюза Ціхан Піменавіч Бумажкоў» (1943). Гумарыстычныя творы сабраны ў зборніку «Вяселле ў Скіп’ёўскім Пераброддзі» (1971).

Пераклаў на беларускую мову аповесці «Станцыйны даглядчык», «Трунар», «Дуброўскі», «Капітанская дачка» А. Пушкіна (у зборніку «А. Пушкін: Выбраныя творы», 1949), п’есы «Рэвізор» М. Гогаля, «Гарачае сэрца» і «Позняе каханне» А. Астроўскага, «Апошнія» і «Варвары» М. Горкага, шэраг твораў У. Караленкі, П. Панчанкі, Я. Гашака і інш.

Асобныя творы К. Чорнага інсцэнізаваны і экранізаваны: інсцэніроўка «Уласнасць» А. Гутковіча і Ф. Казлоўскай паводле рамана «Трэцяе пакаленне» (1959), спектакль «Вялікае сэрца» (паст. 1960, Беларускае тэлебачанне; паводле аднайм. рамана), фільм «Ноч пры дарозе» (1992, паводле аднайм. апавядання).

На кніжнай паліцы

Чорны, К. Збор твораў : у 6 т. / Кузьма Чорны. – Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1954-1955

Т. 1 –  Апавяданні, раман «Зямля»;

Т. 2 Апавяданні. Аповесці. Раманы;

Т. 3 Апавяданні. Раманы;

Т. 4 Аповесці. Апавяданні;

Т. 5 Раманы. Аповесці;

Т. 6 П’есы. Артыкулы. Фельетоны. Нарысы.

Чорны, К. Збор твораў : у 8 т. / Кузьма Чорны. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1972-1975

Збор твораў Кузьмы Чорнага ў васьмі тамах першае навуковае выданне спадчыны выдатнага беларускага празаіка. У яго ўключаны амаль усе вядомыя творы пісьменніка і размеркаваны па тамах у храналагічнай паслядоўнасці наступным чынам:

1 апавяданні 1923-1927 гг.;

2 апавяданні 1928-1944 гг.;

3 раманы «Сястра», «Зямля»;

4 аповесці «Лявон Бушмар», «Вясна», «Ідзі, ідзі» і раман «Бацькаўшчына»;

5 апавяданне «Насцечка», аповесць «Люба Лук’янская» і раман «Трэцяе пакаленне»;

6 аповесць «Скіц’ёўскі лес» і раманы «Пошукі будучыні», «Млечны Шлях», «Вялікі дзень»;

7 драматычныя творы: «Не пішы чорт ведае як», «3 драмы» (урывак), «Вызваленне» (пралог да п’есы), «Лета», «Бацькаўшчына», «Аксеня Чадавецкая» (няскончаныя драма), «Базылевічава сям’я», «Ірынка»; няскончаныя раманы: «Вецер і пыл», «Трыццаць год», «Заваёва свету», «Захаду і ўсходу», «Судны дзень»;

8 публіцыстычныя творы, летапіс жыцця і творчасці Кузьмы Чорнага, алфавітны паказчык твораў, паказчык імён.

Чорны, К. Збор твораў : у 6 т. / Кузьма Чорны. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1988-1992

Чорны, К. Збор твораў / Кузьма Чорны. Т. 1 : Апавяданні. Публіцыстыка, 1923-1930 / рэдкалегія: С. Андраюк [і інш.]. – 1988. – 429, [2] с., [5] л. іл., партр., факсім.

Кузьма Чорны класік беларускай літаратуры. Майстар апавядання, аповесці, рамана.

Першы том Збору твораў склалі апавяданні і публіцыстыка 1923-1930 гадоў. Пафас ранняй творчасці эмацыянальнае ўспрыняцце новага савецкага жыцця, паэтызацыя вызваленага рэвалюцыяй чалавека, яго працы і творчых сіл.

Чорны, К. Збор твораў : у 12 т. / Кузьма Чорны. – Мінск : Беларуская навука, 2023 –Збор твораў / Кузьма Чорны.

Т. 1 : Апавяданні, 1921-1925 / [навуковы рэдактар тома А. А. Васілевіч. – 2023. – 519 с., [4] л. іл.

У першы том навукова каментаванага Збор твораў класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага (1900-1944) увайшлі апавяданні 1921-1925 годоў.

Чорны, К. Выбраныя творы / Кузьма Чорны. – Мінск. : Беллітфонд, 2000. – 605 с., [2] л. iл. – (Беларускі кнігазбор. Серыя 1, Мастацкая літаратура)

У аднатомнік класіка беларускай літаратуры, выдатнага празаіка Кузьмы Чорнага ўвайшлі самыя значныя яго творы раманы, аповесці, апавяданні, узоры публіцыстыкі і (у поўным, без скарачэнняў, выглядзе) дзённік, які вёў пісьменнік у канцы жыцця. Чытач яшчэ раз зможа наталіцца прыгажосцю мастацкага слова Кузьмы Чорнага, крынічнай чысцінёй мовы роднай яму Случчыны.

Чорны, К. Апавяданні / Кузьма Чорны. – Мінск : Народная асвета, 1968. – 172, [3] с. – (Школьная бібліятэка)

У зборніку змешчаны лепшыя апавяданні К. Чорнага, у якіх адлюстрована барацьба беларускага народа за Савецкую ўладу і станаўленне яго на шлях, вызначаны Кастрычнікам. Вялікі знаўца чалавечай душы, К. Чорны па-майстэрску паказаў рост свядомасці працоўных ва ўмовах сацыялістыснай рэчаіснасці, удзел у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі простых, здавалася б, нічым не прыкметных людзей, якія ў патрэбны час становяцца героямі («Вялікае сэрца»). Шмат цёплых, прачулых старонак прысвяціў пісьменнік выхаванню дзяцей («Насцечка»), іх мужнай сталасці ў суровы час Айчыннай вайны («Маленькая жанчына»).

Чорны, К. Бацькаўшчына : раман, аповесці : [для старэйшага школьнага ўзросту] / Кузьма Чорны. – Мінск : Юнацтва, 1989. – 347, [2] с., [1] л. партр. – (Школьная бібліятэка)

У кнігу К. Чорнага ўключаны раман «Бацькаўшчына», у якім асноўнае месца займае ідэя бацькаўшчыны; аповесць «Люба Лук’янская» працяг гісторыі руху чалавека да новых шляхоў і гарызонтаў; аповесць «Скіп’ёўскі лес» «аб вялікай любові кожнага нашага чалавека да роднай зямлі», аб тым, як савецкі народ выявіў лепшыя якасці сваёй душы ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Чорны, К. Вераснёвыя ночы : Апавяданні, раман / Кузьма Чорны. – Мінсу. : Мастацкая літаратура, 2003. – 427, [2] с. – (Беларуская проза XX стагоддзя)

Кнігу класіка беларускай літаратуры, майстра прозы Кузьмы Чорнага (1900-1944) склалі выбраныя апавяданні розных гадоў і раман «Млечны шлях».

Чорны, К. Вераснёвыя ночы : апавяданні, аповесці / Кузьма Чорны. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1984. – 606, [2] с., [1] л. партр. – (Бібліятэка беларускай прозы)

Кнігу класіка беларускай прозы Кузьмы Чорнага склалі лепшыя яго апавяданні і шырокавядомыя аповесці «Лявон Бушмар» і «Люба Лук’янская».

Чорны, К. Лявон Бушмар : аповесць, апавяданні : [для старэйшага школьнага ўзросту] / Кузьма Чорны. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. – 196, [2] с. – (Бібліятэка школьніка)

У кнігу выдатнага беларускага пісьменніка Кузьмы Чорнага (1900-1944) увайшлі аповесць «Лявон Бушмар» і апавяданні.

Чорны, К. Насцечка : [аповесць : для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту] / Кузьма Чорны. – Мінск : Беларусь, 1971. – 64 с.

Невялікая аповесць класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага «Насцечка», напісаная яшчэ да Вялікай Айчыннай вайны, не страціла свайго пазнавальнага і выхаваўчага значэння і сёння. Яна расказвае аб лёсе розных пакаленняў, вучыць юных чытачоў быць дружнымі, уважлівымі адзін да аднаго, паважаць старэйшых, любіць Радзіму.

Чорны, К. Насцечка : [аповесць : для сярэдняга школьнага ўзросту] / Кузьма Чорны. – Мінск : Звязда, 2021. – 69, [1] с.

У аповесці класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага ўзнімаюцца праблемы бацькоў і дзяцей, маральна-этычныя пытанні. Твор вылучаецца тонкай назіральнасцю, увагай да жыццёвых падрабязнасцей і ўнутранага стану герояў.

Чорны, К. Пошукі будучыні : раман, аповесці, апавяданні : [для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту] / Кузьма Чорны. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. – 419, [2] с. – (Бібліятэка школьніка)

У кнігу класіка беларускай літаратуры, майстра прозы Кузьмы Чорнага (1900-1941) увайшлі раман «Пошукі будучыні», аповесці «Лявон Бушмар» і «Насцечка» і выбраныя анавяданні розных гадоў.

Чорны, К. Творы / Кузьма Чорны. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2015. – 733, [1] с. – (Залатая калекцыя беларускай літаратуры ; т. 10)

У 10-ты том серыі «Залатая калекцыя беларускай літаратуры» ўвайшлі самыя значныя творы празаіка Кузьмы Чорнага раманы, аповесці, апавяданні, узоры публіцыстыкі і (у поўным, без скарачэнняў, выглядзе) дзённік, які вёў пісьменнік у канцы жыцця.

Чорны, К. Трэцяе пакаленне : раман / Кузьма Чорны. – Мінск : Народная асвета, 1974. – 254, [2] с. – (Школьная бібліятэка)

Раман «Трэцяе пакаленне» адзін з найбольш значных і дасканальных твораў К.Чорнага. У ім паказана сацыялістычнае будаўніцтва ў нашай краіне.

Галаўная тэма твора раскрыццё складанага псіхалагічнага працэсу ператварэння чалавека-ўласніка ў будаўніка новага грамадства.

Чорны, К. Трэцяе пакаленне : раман, апавяданні : [для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту] / Кузьма Чорны. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2009. – 269, [2] с. – (Школьная бібліятэка)

У кнігу класіка беларускай літаратуры, майстра псіхалагічнай прозы Кузьмы Чорнага (1900-1941) увайшлі раман «Трэцяе пакаленне», апавядані «Макаркавых Волька», «Вераснёвыя ночы» і «Маленькая жанчына».

На русском языке

Чорный, К. Левон Бушмар : [повесть] ; Отечество : [роман] ; Люба Лукьянская ; Млечный путь : [повести] : перевод с белорусского / Кузьма Чорный. – Минск : Беларусь, 1965. – 513, [2] с.

В предлагаемую вниманию читателей книгу включены роман и повести «Левон Бушмар», «Отечество», «Люба Лукьянская», «Млечный путь», написанный им незадолго до смерти.   Это, по существу, первоначальный вариант, над которым автор собирался еще работать. Однако и этот вариант представляет большой интерес, и читатели, несомненно, смогут почувствовать широту эпического замысла писателя, по достоинству оценят мастерство лепки характеров.

«Левон Бушмар», «Отечество», «Люба Лукьянская», «Млечный путь» лишь небольшая часть литературного наследия К. Чорного. Знакомство с ними все же дает представление о многообразном творчестве одного из крупнейших мастеров белорусской прозы Кузьмы Чорного, которого народный поэт Якуб Колас называл ярким талантом.

Чорны, К. Млечный путь : избранная проза : [с белорусского] / Кузьма Чорный. – Минск : Мастацкая літаратура, 1985. – 508, [2] с.

В книгу «Млечный Путь» Кузьмы Чорного (1900-1944), классика белорусской советской литературы, вошли повесть «Лявон Бушмар», романы «Поиски будущего», «Млечный Путь», рассказы.

Разоблачая в своих произведениях разрушающую силу собственности и философски осмысливая антигуманную сущность фашизма, писатель раскрывает перед читателем сложный внутренний мир своих героев.

Чорный, К. Настенька : повесть : [для младшего школьного возраста] / Кузьма Чорный. – Минск : Мастацкая літаратура, 1979. – 63, [1] с.

Повесть для детей младшего школьного возраста.

Літаратурна-крытычныя і метадычныя матэрыялы

Адамович А.М. Кузьма Чорный : уроки творчества / А. Адамович. Москва : Художественная литература, 1977. 185, [2] с., [1] л. портр. 

Писатель Александр Адамович создал необычную книгу, это рассказ о значительнейших гуманистических и художественных «уроках творчества» видного белорусского советского прозаика Кузьмы Чорного (Николая Карловича Романовского, 1900-1944), а вместе с тем и размышления о судьбах современного человечества и роли писателя-гуманиста в мире.

Барсток М.М. Кузьма Чорны ў школе / М. М. Барсток. Выд. 2-е, перапрацаванае і дапоўненае. Мінск : Народная асвета, 1973. 110, [1] с.

У кнізе прасочваецца жыццёвы і творчы шлях пісьменніка, аналізуюцца праграмныя творы і даюцца метадычныя парады па іх вывучэнню на ўроках і ў пазакласнай рабоце.

Казека, Я. Кузьма Чорны : старонкі творчасці / Янка Казека. Мінск : Мастацкая літаратура, 1980. 133, [2] с.

У крытычых артыкулах, што склалі кнігу, разглядаюцца многія творчасці аднаго з выдатных беларускіх савецкіх  пісьменнікаў. Напісаны гэтыя артыкулы ў розныя гады, з рознай нагоды, але ў іх ёсць адзінства аўтарскага погляду і ацэначных крытэрыяў на літаратуру.

Кудраўцаў, І. Кузьма Чорны : ідэі і вобразы ў творчасці / Іван Кудраўцаў. Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Рэдакцыя мастацкай літаратуры, 1962. 272, [2] с.

Гэта кніга другое выданне манаграфіі аб вядомым беларускім пісьменніку Кузьме Чорным.

Аўтар дае грунтоўны аналіз ідэям і вобразам у творчасці пісьменніка. Разгорнута аналізуюцца яго апавяданні і аповесці, раманы і п’есы. Асаблівую ўвагу звяртае аўтар на лепшыя творы Кузьмы Чорнага, якія ўвайшлі ў класічны фонд беларускай савецкай літаратуры, «Трэцяе пакаленне», «Люба Лук’янская», «Бацькаўшчына». У манаграфіі разглядаюцца апавяданні, раней не вядомыя шырокаму колу чытачоў. Асобны раздзел прысвечаны горкаўскім традыцыям і творчасці Кузьмы Чорнага.

Кузьма Чорны : жыццё і творчасць : Матэрыялы да выст. у шк. / Навук.-даслед. ін-т педагогікі М-ва асветы БССР. – 2-е выд., дап. – Мінск. : Народная асвета, 1979. – 150, [1] с.

Альбом уяўляе сабой ілюстраваны летапіс жыцця і творчасці Кузьмы Чорнага.У ім чытач знойдзе выказванні вядомых пісьменнікаў пра таленавітага празаіка, меркаванні самога Чорнага аб пытаннях можа быць выкарыстаны для выставак у школах і бібліятэках, на ўроках беларускай літаратуры ў якасці дапаможніка, ілюстрацыйнага матэрыялу.

Кузьма Чорны. Чалавек – гэта цэлы свет : успаміны, эсэ, артыкулы, інтэрв’ю, дакументы / [укладальнік Г. Шаблінская]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2016. – 510 с., [32] л. іл., партр., факсім. – (Жыццё знакамітых людзей Беларусі)

У гэтай кнізе, якая падрыхтавана да 115-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага, сабраны ўспаміны, артыкулы, эсэ, інтэрв’ю яго родных, пісьменнікаў, літаратуразнаўцаў, дзеячаў мастацтва. Яны ствараюць партрэт чалавека, які меў шчасце быць мастаком слова «Боскай міласцю» і зведаў на ўласным лесе ўсе цяжкасці, што выпалі на долю яго пакалення, але не здрадзіў сабе, чытачам, Бацькаўшчыне. Упершыню друкуецца некалькі ўнікальных матэрыялаў з сямейнага архіва пісьменніка, а таксама лісты Кузьмы Чорнага з фондаў БДАМЛМ.

Луфераў М.П. Проза Кузьмы Чорнага / М. П. Луфераў. – Мінск : Выдавецтва АН БССР, 1961. – 157, [2] с.

У кнізе ставіцца задача паказаць, як Кузьма Чорны мастацкі вырашае праблему фарміравання новага, савецкага чалавека, праблему палітычнага, культурнага і духоўнага росту беларускіх працоўных мас. Разам з тым аўтар імкнецца вызначыць асноўныя этапы творчай эвалюцыі пісьменніка і некаторыя істотныя асаблівасці яго мастацкага стылю.

Пяткевіч, А. М. Сюжэт. Кампазіцыя. Характар : аб прозе Кузьмы Чорнага / Аляксей Пяткевіч. Мінск : Мастацкая літаратура, 1981. 157, [2] с.

Сваю першую кнігу крытык прысвячае даследаванню майстэрства выдатнага беларускага празаіка Кузьмы Чорнага. У ёй разглядаюцца сюжэтна-кампазіцыйныя асаблівасці прозы Кузьмы Чорнага, аналізуецца яго творчае станаўленне, даследуюцца шляхі стварэння мастацкага характару.

Тычына М.А. Кузьма Чорны : Эвалюцыя мастацкага мыслення / М. А. Тычына. 2-е выд., выпраўленае і дапоўненае. Мінск : Беларуская навука, 2004. 190, [2] с.

У кнізе даследуецца працэс напісання К. Чорным літаратурных твораў, пачынаючы з узнікнення іх агульнай задумы і да яе рэалізацыі. Аналізуюцца рукапісы і чарнавікі пісьменніка. Паказваецца цесная унутраная сувязь этапаў творчага працэсу, высвятляюцца прычыны змяненняў у тэксце, вызначаюцца найбольш характэрныя асаблівасці работы пісьменніка над раманамі 40-х гадоў XX стагоддзя.

Тычына М.А. Кузьма Чорны : эвалюцыя мастацкага мыслення / М. А. Тычына. Мінск : Навука і тэхніка, 1973. 165, [2] с.

У працы даследуецца працэс напісання К. Чорным літаратурных твораў, пачынаючы з узнікнення іх агульнай задумы і да яе рэалізацыі. Аналізуюцца рукапісы і чарнавікі пісьменніка. Паказваецца цесная ўнутраная сувязь этапаў творчага працэсу, высвятляюцца прычыны змяненняў у тэксце, вызначаюцца найбольш характэрныя асаблівасці работы пісьменніка над раманамі 40-х гадоў.