Іван Паўлавіч Мележ

Народны пісьменнік Беларусі (1972). Лаўрэат Ленінскай прэміі (1972), Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1976, пасмяротна), Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1962). Выпускнік філалагічнага факультэта БДУ (1945), скончыў аспірантуру БДУ (1948), выкладчык ваеннай справы (1943 — 1945), старшы выкладчык кафедры беларускай літаратуры БДУ (1948 — 1950).

Іван Паўлавіч Мележ нарадзіўся 8 лютага 1921 г. у вёсцы Глінішча Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і.

Вёска Глінішча, у якой нарадзіўся І.П. Мележ

Пасля заканчэння сямігодкі вучыўся ў сярэдняй школе № 1 у Хойніках, якую скончыў у 1938 г.

І. Мележ, каля шолы у якой вучыўся г. Хойнікі 1968 г.

 Працаваў у Хойніцкім райкаме камсамола. У 1939 г. паступіў у Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры. З першага курса быў прызваны ў Чырвоную Армію, служыў у 289-м палку 192-й горна-артылерыйскай дывізіі (тэрыторыя Украінскай ССР). Летам 1940 г. удзельнічаў у ваенным паходзе ў Паўночную Букавіну і Бесарабіі. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны на фронце — на Збручы, пад Уманню, Нікалаевам, Сінелькавам, Лазавой, Растовам-на-Доне. У снежні 1941 г. быў паранены.

У лютым — маі 1942 г. займаўся на курсах палітсаставу Паўднёвага фронту (г. Каменск), пасля якіх працаваў літсупрацоўнікам газеты 51-й стралковай дывізіі «Красноармейская правда». 20 чэрвеня 1942 года пад Растовам быў цяжка паранены. Лячыўся ў шпіталях Растова, Есентукоў, Тбілісі.

Потым жыў у Бугуруслане, выкладаў ваенную падрыхтоўку і завочна вучыўся ў Малдаўскім педагагічным інстытуце. У 1943 г. пераехаў на станцыю Сходня ў Падмаскоўі, дзе аднавіў працу Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1943—1944 гг. выкладаў ваенную справу ў БДУ. У 1944 г. разам з універсітэтам пераехаў у Мінск. Адначасова завочна вучыўся на філалагічным факультэце БДУ, затым перайшоў на стацыянар (скончыў навучанне ва ўніверсітэце ў 1945 г.). У 1945—1948 гг. вучыўся ў аспірантуры пры БДУ. З мая 1945 г. па студзень 1947 г. адначасова працаваў у рэдакцыі часопіса «Полымя». У 1948—1950 гг. — старшы выкладчык кафедры беларускай літаратуры БДУ. Са жніўня 1950 г. па верасень 1951 г. працаваў у апараце ЦК КП(б)Б. З 1966 г. — сакратар, у 1971—1974 гг. — намеснік старшыні праўлення Саюза пісьменнікаў БССР.

Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 7-га і 8-га скліканняў (1967—1976). Быў старшынёй праўлення Беларускага аддзялення таварыства «СССР — Францыя», старшынёй Беларускага рэспубліканскага камітэта абароны міру, членам Сусветнага Савета Міру (1970). Памёр 9 жніўня 1976 г., пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

У 1939 г. надрукаваны першы верш «Радзіме» ў газеце «Чырвоная змена». Першае выступленне ў друку як празаіка адносіцца да 1943 г.: газета «Бугурусланская правда» апублікавала апавяданне на рускай мове «Последняя операция». 25 лістапада 1944 г. газета «Звязда» надрукавала апавяданне на беларускай мове «Сустрэча ў шпіталі». Выдаў зборнікі аповесцей і апавяданняў «У завіруху» (1946), «Гарачы жнівень» (1948), «Блізкае і далёкае» (1954), «У гарах дажджы» (1957), «Што ён за чалавек» (1961), «Белыя вішні і яблыні» (1976). Аўтар рамана «Мінскі напрамак» (1947 — 1952, дапрац. выд. — 1974). Стварыў цыкл раманаў «Палеская хроніка»: «Людзі на балоце» (1962), «Подых навальніцы» (1966) і «Завеі, снежань» (1976). Аўтар п’есы «Пакуль вы маладыя» (1956), «Дні нашага нараджэння» (1958), аднаактоўка «Хто прыйшоў уночы» (1959).

Выйшла кніга літаратурна-крытычных артыкулаў, эсэ, інтэрв’ю і публіцыстыкі «Жыццёвыя клопаты» (1975). Дзённікі і запісы ваенных гадоў склалі «Першую кнігу» (1977). Напісаў п’есы «Пакуль вы маладыя» (1956, асобнае выд. — 1958, паст. у 1957), «Дні нашага нараджэння» (1958), аднаактоўку «Хто прыйшоў уночы» (1959, асобнае выд. — 1966).

Авяр’ян Дзеружынскі, Іван Мележ, Алесь Пальчэўскі сярод чытачоў 1961 г.

У 1965 г. па раманах «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы» Беларускім тэлебачаннем створаны трохсерыйны спектакль. Беларускім тэатрам імя Янкі Купалы пастаўлены спектакль «Людзі на балоце» (1966), Гомельскім абласным тэатрам — «Подых навальніцы» (1977), «Страсці эпохі» (паводле рамана «Завеі, снежань», 1989). У 1978 г. спектакль «Подых навальніцы» пастаўлены Тэатрам юнага гледача. Радыёопера «Барвовы золак» напісана паводле раманаў «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы» (1978). У 1979 г. пастаўлены тэлеспектакль «Завеі, снежань…» (1979). Створана экранізацыя «Палескай хронікі»: мастацкія фільмы «Людзі на балоце» (1981) і «Подых навальніцы» (1982). У 2012 г. спектакль «Людзі на балоце» пастаўлены на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

Узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнамі Чырвонай Зоркі, Знак Пашаны, медалямі.

 Імем Івана Мележа названы Мазырскі драматычны тэатр, вуліцы ў Мінску, Гомелі, Хойніках, Лельчыцах, Беларуска-славянская гімназія № 36 і гарадская бібліятэка № 2 ў Гомелі, Глінішчанская сярэдняя школа Хойніцкага раёна, у Мінску на доме № 7 па вуліцы Янкі Купалы, у якім жыў народны пісьменнік, усталявана мемарыяльная дошка, у вёсцы Глінішча створаны літаратурны музей і ўсталяваны бюст І. Мележа, у 2010 г. у Хойніках адкрыта скульптурная кампазіцыя «Людзі на балоце».

Мемарыяльная дошка на доме па вуліцы Янкі Купалы у г. Мінску.
Музей І. Мележа ў в. Гнілішчы
Музей І. Мележа ў в. Гнілішчы
Помнік героям І. Мележа ў Хойніках.

На кніжнай паліцы

 Белыя вішні і яблыні Мележ, І. П. Белыя вішні і яблыні : апавяданні і аповесці / І. П. Мележ. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1976. — 479 с., [1] л. партр. — (Бібліятэка беларускай прозы).

У кнігу «Белыя вішні і яблыні» ўвайшлі апавяданні і аповесці пісьменніка, напісаныя за многія гады творчай дзейнасці. Тут і творы пра вайну — «Ноччу», «У завіруху», «Такі кароткі водпуск», і творы аб пасляваенным жыцці народа — «Гарачы жнівень», «Дом пад сонцам», «Блізкае і няблізкае». Асобнае месца займае дакументальная аповесць пра двойчы Героя Савецкага Саюза С. Ф. Шутава «Дарогі на Ўсход і на Захад». Упершыню ў кнізе друкуюцца лірычна-філасофскія эцюды — «Трэба глядзець на сосны», «Хочацца падужацца», «Белыя вішні і яблыні».

Мележ, І. Блізкае і далёкае : апавяданні / Іван Мележ. — Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1954. — 214 с.
Кніга класіка беларускай літаратуры Івана Паўлавіча Мележа складаецца з апавяданняў і аповесцяў розных гадоў.
Мележ, І. П. Выбраныя творы / І. П. Мележ ; [укладанне, прадмова і каментарыі С. Андрасюка]. — Мінск : Беллітфонд, 2001. — 571 с., [4] л. iл. — (Беларускі кнігазбор).
У аднатомнік народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа ўключаны выдатнейшы раман «Людзі на балоце», першы з цыклу «Палеская хроніка», лепшыя апавяданні, старонкі з «Дзённіка» і з «Запісных кніжак», а таксама шэраг літаратурна-публіцыстычных артыкулаў і лістоў, у якіх найбольш дакладна выяўлена эстэтычная пазіцыя пісьменніка.
Мележ, І. Гарачы жнівень : апавяданні / Іван Мележ. — Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1948. — 104 с.
Адна з першых надрукаваных кніг Івана Мележа уключае наступныя апавяданні: «Гарачы жнівень», «Перад навальніцай», «У адной сям’і», «Павел прыехаў», «Незнаёмы бацька», «Таварышы». «Гapaчы жнiвeнь» – пepшaя cпpoбa Мeлeжa пaкaзaць звычaйнae пpaцoўнae жыццё ў мipны чac. Мнoгiя aпaвядaннi ca збopнiкa 1948 г. вяpтaюць нac y дзяцiнcтвa aўтapa, cяpoд лeпшыx з ix мoжнa нaзвaць «Пepaд нaвaльнiцaй» (1947) i «Пaвeл пpыexaў» (1947).
Мележ, І. П. Жыццёвыя клопаты : артыкулы, эсэ, інтэрв’ю / І. П. Мележ. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1975. — 591 с.

У гэтай кнізе надрукаваны розныя творы па зместу, па жанравых асаблівасцях, па памеру. Разнастайныя і пытанні, якія ўздымае аўтар у кнізе.Сабраныя разам творы па сутнасці становяцца своеасаблівым дзённікам і пэўным чынам справаздачай пісьменніка перад чытачом. Творы падаюцца ў храналагічным парадку.  Такім чынам, лепш захаваецца непасрэднасць жывога жыцця.Першы з твораў, якія ўвайшлі ў кнігу, быў напісаны ў 1947 годзе, апошні — у 1973-м.

Мележ, І. П. Завеі, снежань : раман з «Палескай хронiкi»: [для ст. шк. узросту] / Iван Мележ. — Мінск : Маст. літ., 2008. — 558 с. : партр. — (Бібліятэка школьніка). 

У апошнім з «Палескай хронікі» рамане «Завеі, снежань», хоць дзеянне адбываецца на Палессі, у цэнтры твора людзі гарадскія, камуністы, адданыя партыі, як Башлыкоў. Вакол іх разгортваюцца падзеі, паказваецца іх унутраны склад.

Мележ, І. П. Збор твораў : у 10 т. / І. П. Мележ ; рэдакцыйная калегія: А. М. Адамовіч [і інш]. — Мiнск : Мастацкая літаратура, 1979—1985.
Літаратурная спадчына лаўрэата Ленінскай прэміі, народнага пісьменніка Беларусі Івана Паўлавіча Мележа (1921–1976) стала нашым нацыянальным гонарам. Гэты дзесяцітомны Збор яго твораў уключае ў сябе ўсё лепшае, што створана пісьменнікам.
Мележ, І. Збор твораў : у 6 т. / Іван Мележ. — Мінск : Беларусь, 1969—1971.

Іван Мележ атрымаў шырокую вядомасць як адзін з самых выдатных пісьменнікаў, тонкі знаўца чалавечай душы, мастак-аналітык пераважна эпічнага складу, у творах якога жыве, пераліваецца ўсімі фарбамі народнага беларускага нацыянальнага жыцця на дзіва самабытны, непаўторны свет з багатай агульначалавечай непаўторнасцю. Звыш трыццаці гадоў працаваў Іван Мележ у літаратуры. Творчую спадчыну пісьменніка складаюць навелы, апавяданні, крытычныя артыкулы, дзённікі, п’есы, раманы. Вяршыняй яго творчасці з’яўляецца «Палеская хроніка», якая была і застаецца адным з вызначальных твораў беларускай літаратуры.

Мележ, І. П. Людзі на балоце : раман з «Палескай хронікі»: [для старэйшага школьнага ўзросту] / Іван Мележ; [прадмова С. Андраюка]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2009. — 412, [2] с. — (Школьная бібліятэка).

«Людзі на балоце» — славуты раман народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа (1921—1976), першы з цыкла «Палеская хроніка». Гісторыя кахання Васіля і Ганны, якая хвалюе не адно пакаленне чытачоў, пачынаецца якраз у той час, калі беларуская вёска перажывала страшэнны злом. Вялікія гістарычныя падзеі, прыватныя лёсы людзей пісьменнік сплятае ў цікавую і знакаваю гісторыю, сучасны беларускі эпас.

Мележ, І. П. Мінскі напрамак : раман у 3 кн. / Іван Мележ. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1974. – 497, [2] с.

«Хмары на світанні» — першая кніга рамана «Мінскі напрамак» лаўрэата Ленінскай прэміі, народнага пісьменніка Беларусі I. Мележа. Аўтар, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, выкарыстаўшы асабістыя ўспаміны і ўспаміны многіх удзельнікаў баёў, вывучыўшы гістарычныя матэрыялы, з вялікім майстэрствам і глыбінёю расказвае аб падзеях 1944 года, якія папярэднічалі вызваленню Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. «Мінск за небакраем» і «Будучыня з намі» — другая і трэцяя кнігі рамана «Мінскі напрамак». Падзеі, апісаныя ў гэтых кнігах, ахопліваюць час, калі воіны Савецкай Арміі і беларускія партызаны, праяўляючы незвычайны масавы гераізм, мужнасць, разграмілі летам 1944 года нямецка-фашысцкія войскі і канчаткова вызвалілі родную Беларусь.

Мележ, І. Пакуль вы маладыя : п’еса ў 3 дзеях, 6 карцінах / Іван Мележ. — Мінск : Беларусь, 1958. — 74 с.

«Пaкyль вы мaлaдыя» (1955), пepшaя пoўнaмeтpaжная п’ecа аўтара, yздымaе цэлы шэpaг мapaльныx i этычныx пpaблeм, штo пaўcтaлi ў пepшыя днi cyмecнaй paбoты пepaд мaлaдымi iнжынepaмi, якiя дacюль вyчылicя paзaм. Мы бaчым, як яны aбipaюць poзныя шляxi ў жыццi, пpытым штo caм пicьмeннiк яўнa зaдae п’ece пaвyчaльны, мapaлiзaтapcкi тoн.

Мележ, І. П. Подых навальніцы : раман з «Палескай хронікі» : для ст. шк. узросту / Іван Мележ. — Мінск : Маст. літ., 2008. — 558 с. : партр. — (Бібліятэка школьніка).

Раман «Подых навальніцы» — другая частка «Палескай хронікі», якая прынесла Івану Мележу шырокае прызнанне ў нашай краіне і за мяжой.Чытач знаёміцца з другой часткай «Палескай хронікі» Івана Мележа, дзе сустрэнецца са знаёмымі героямі — Васілём Дзятлам, Ганнай Чарнушкай, Халімонам і Яўхімам Глушакамі, «бальшавіком з чалавечым тварам» Апейкам. З’яўляюцца і новыя — зацяты калектывізатар Башлыкоў, паэт Алесь Маёвы. Пісьменнік працягвае разгортваць апавядальную плынь, якую можна назваць сагай пра Палессе і параўнаць з творамі Галсуорсі, Фолкнера, Гарсія Маркеса, якія ад рэгіянальнага ішлі да ўніверсальнага. Цэнтрам створанага Мележам свету па-ранейшаму застаюцца Курані, дзе хаты стаялі на востраве, дзе кахаліся Васіль і Ганна. І…працягваюць кахаць, нягледзячы ні на што — ні на Глушакоў, ні на вясковую мараль, ні на калектывізацыю. Але не пакідае Васіля мара пра зямлю запаветную, тую, што каля цагельні…

Мележ, І. У гарах дажджы : апавяданні / Іван Мележ. — Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1957. — 222 с.
У зборнік увайшлі апавяданні і аповесці Івана Мележа 1950-х гадоў. Першае з іх, што дало назву зборніку, напісана на матэрыяле даваеннай службы аўтара ў войску.
Мележ, І. У завіруху : апавяданні / Іван Мележ. — Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1946. — 63 с.
Збopнiк уключае наступныя апавяданні: «Васіль Дзянісавіч», «Сустрэча», «Канец размовы», «Праз год», «У завіруху», «Пабыўка сержанта».Адным з нaйлeпшыx твopaў пepшaгa пpaзaiчнaгa збopнiкa Івана Мeлeжa былo aпaвядaннe «У зaвipyxy», якoe дaлa нaзвy ўcёй кнiзe. Зacнaвaнae нa ўлacным дocвeдзe aўтapa, янo aпicвae жyдacнae пaдapoжжa мaлaдoгa caлдaтa Зacмyжцa, якi aтpымaў зaдaннe ў лютyю зaвipyxy дacтaвiць пaкeт aд гaлoўнaкaмaндyючaгa кaмaндзipy кaвaлepыйcкaй бpыгaды. Апaвядaннe ў яpкix фapбax мaлюe бoль i знямoжaннe, якiя caлдaт пepaмaгae тoлькi тaмy, штo ўcвeдaмляe вaжнacць зaдaння. Чытaчy пepaдaeццa пaчyццё бязмeжнaй cтoмлeнacці i cлaбacць гepoя, aлe як тoлькi ён тpoxi ўзнaўляe cвae ciлы, тo aтpымлiвae iншae зaдaннe, штo пaдaeццa пpocтa нeвыкaнaльным, i caлдaт cпpaбye ўxiлiццa, aднaк чaлaвeк, якi пaвiнeн icцi зaмecт ягo, зaбiты. Зacтyпiўшы нa мecцa зaбiтaгa, Зacмyжэц aдчyвae нeвядoмae дacюль пaчyццё caлiдapнacцi i выпpaўляeццa нa cвaё нoвae зaдaннe: «Бoльш Зacмyжэц нe aзipaўcя. Упepaдзe знoў ляжaлa дaлёкaя цяжкaя дapoгa. Нe змaўкaючы, гyлa зaвipyxa».
Мележ, І. Хто прыйшоў уночы : п’еса ў адной дзеі / Іван Мележ. — Мінск : Беларусь, 1966. — 26 с. — (У рэпертуар мастацкай самадзейнасці).
Аднаактовая п’еса «Хто прыйшоў уночы» аднаўляе адзін з эпізодаў Вялікай Айчыннай вайны на Беларусі. Гераічная барацьба народа з нямецка-фашысцкімі акупантамі, са здраднікамі-паліцаямі, розум, вынаходніцтвы, ваенныя хітрыкі партызан — вось што з’явілася зместам п’есы.
Мележ, І. Што ён за чалавек : апавяданні, аповесці, нарысы / Іван Мележ. — Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1961. — 477 с.

У зборнік выбраных твораў «Што ён за чалавек» увайшоў шэpaг кapoткix aпaвядaнняў, aпoвecцяў i нарысаў. Творы зборніка носяць aдбiтaк cтaлiнcкaгa пepыядy.

Літаратурна-крытычныя і метадычныя матэрыялы
Бугаёў, Д. Вернасць прызванню : творчая індывідуальнасць Івана Мележа / Дзмітрый Бугаёў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1977. — 239 с.

У кнізе даследуецца жыццёвы і творчы шлях народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа.

Гніламёдаў, У. Іван Мележ : нарыс жыцця і творчасці / Уладзімір Гніламёдаў. — Мінск : Народная асвета, 1984. — 128 с. : фота. — (Народныя пісьменнікі БССР).
Аўтар знаёміць чытачоў з жыццёвым і творчым шляхам народнага пісьменніка Беларусі Івана Паўлавіча Мележа, аналізуе найбольш значныя творы, раскрывае своеасаблівасць яго таленту, вытокі творчасці.
Драздова, З. У. Майстэрства слова : моўна-стылявыя асаблівасці «Палескай хронікi» Івана Мележа / З. У. Драздова ; Акадэмія навук Беларусі. — Мінск : Навука і тэхніка, 1993. — 136 с.
Прысвечана сістэмнаму гістарычна-тэарэтычнаму даследаванню моўна-стылявых праблем творчасці класіка беларуска літаратуры I. Мележа.
Зборнік навуковых матэрыялаў, прысвечаных 75-годзю і 130-годдзю з дня нараджэння Івана Мележа і Марыі Радзевіч / Брэсцкі дзяржаўны універсітэт, Філалагічны факультэт ; [рэдартары: В. Я. Ляшук, У. А. Сенькавец]. — Брэст, 1999. — 124 с. 

У зборнік увайшлі даклады, прачытанныя на навукова-практычных канферэнцыях, прысвечанных юбілеям Івана Мележа і Марыі Радзевіч.

 Кулешов, Ф. И. Подвиг художника : литературный путь И. Мележа / Ф. И. Кулешов. — 2-е издание, дополненное и переработанное. — Минск : Издательство БГУ, 1982. — 224 с.

Книга представляет собой дополненное и расширенное издание монографии, в которой дан целостный очерк жизни и литературно-художественного творчества лауреата Ленинской премии, народного писателя Беларуси Ивана Павловича Мележа.

Куляшоў, Ф. І. Іван Мележ : літаратурная біяграфія / Фёдар Куляшоў. — Мінск : Беларусь, 1968. — 179 с.
У сваей новай кнізе Ф. Куляшоў усебакова разглядае творчасць вядомага беларускага празаіка Івана Мележа, вызначае тэматычную накіраванасць пошукаў пісьменніка, меру ідэйнай значнасці яго твораў, характарызуе асаблівасці творчай манеры I. Мележа.
Ляшук, В. Я. Вывучэнне творчасці пісьменніка. Іван Мележ у школе : дапаможнік для настаўнікаў агульнаадукацыйных устаноў / В. Я. Ляшук. — 2-е выданне. — Мінск : Аверсэв, 2005. — 191 с.
У кнізе змешчаны метадычныя парады па вывучэнні апавядання «У гарах дажджы», манаграфічнай тэмы, прысвечанай гэтаму пісьменніку, якая ўключае біяграфію і раман «Людзі на балоце».У дапаможніку даецца сістэма ўрокаў па творы і тэме, апісваюцца творы па дзвюх праграмах, па якіх працуюць сучасныя школы. Настаўнікам і студэнтам філалагічных факультэтаў ВНУ краіны прапануецца асобаснаарыентаваная методыка правядзення ўрокаў. Творы I. Мележа аналізуюцца з ухілам на іх агульначалавечы змест і на выяўленне аўтарскай пазіцыі.
Сказ пра Івана Мележа = Сказ об Иване Мележе : [фотаальбом] / аўтар-складальнік А. М. Адамовіч. — Мінск : Беларусь, 1984. — 63 с.
У кнізе асвятляецца жыццёвы і творчы шлях народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа. У выданні змяшчаецца шмат фотаздымкаў.
Смыкоўская, В. І. Творчая канцэпцыя пісьменніка : задума і мастацкае ўвасабленне ў «Палескай хроніцы» І. Мележа / В. І. Смыкоўская. — Мінск : Выдавецтва БДУ, 1976. — 112 с. : фота.
Кніга прысвечана вывучэнню творчай канцэпцыі I. Мележа ў дылогіі «Палеская хроніка». Аўтар уводзіць чытача ў складаны свет мележаўскіх ідэй і вобразаў, у творчую лабараторыю пісьменніка, аналізуе асаблівасці мастацкай структуры рамана, вызначае непаўторнасць і арыгінальнасць мыслення празаіка.У манаграфіі выкарыстаны багатыя архіўныя матэрыялы, супастаўлены накіды і варыянты, рукапісная, часопісная і кніжная рэдакцыі «Палескай хронікі», прасочана ўзаемасувязь зстэтычных поглядаў I. Мележа і яго творчай практыкі.
Успаміны пра Івана Мележа / складальнік Л. Я. Пятрова-Мележ. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1982. — 415 с.
Гэтую кнігу склалі ўспаміны тых, хто блізка ведаў народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата Ленінскай прэміі Івана Мележа. З яе паўстае ў жывым абліччы чалавек вялікага таленту і мужнасці, высокага грамадзянскага сумлення і выключнай чалавечай абаяльнасці.