Уладзімір Іванавіч Ягоўдзік

Уладзімір Іванавіч Ягоўдзік — беларускі празаік, драматург. Лаўрэат Літаратурнай прэміі Янкі Маўра (1994).

Нарадзіўся 14.02.1956 г. у вёсцы Кастровічы Слонімскага раёна Гарадзенскай вобласці ў сялянскай сям’і.

 Вучыўся ў Дзятлаўскай, Слонімскай, Зэльвенскай школах-інтэрнатах.

У 1978 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1978—1982 гг. працаваў карэспандэнтам Брэсцкай абласной газеты «Заря», рэдактарам Брэсцкай абласной студыі тэлебачання. У 1982—1990 гг. — супрацоўнік штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». У 1990—2010 рэдактар галоўны рэдактар часопіса «Дзеці і мы». Адначасова ў 1997—2003 гадах — галоўны рэдактар часопіса «Бярозка».

Сябра СП СССР з 1985 г.

Дэбютаваў у друку вершамі ў 1972 г. (газета «Гродзенская праўда»). Выдаў кнігі прозы «Стронга» (1984), «Вочы Начніцы» (бібліятэка часопіса «Маладосць», 1989), «Прыручэнне птушкі» (1989), зборнік казак «Сонейка, свяці!» (1988). Аўтар мастацкага альбома «Алена Кіш» (1990).

Напісаў для дзяцей п’есы, што ставіліся ў лялечных і драматычных тэатрах краіны, на Беларускім радыё і тэлебачанні, «Залатое зярнятка» (пастаўлена ў 1983), «Сонейка, свяці!» (надрукавана і пастаўлена ў 1985), «Пякла баба калачы» (з А.Шкілёнкам, пастаўлена ў 1987), «Сакрэты Вогніка» (пастаўлена ў 1987), «Усміхніся, прынцэса…» (надрукавана і пастаўлена ў 1990).

Выступае ў перыядычным друку як літаратурны крытык, а таксама з мастацтвазнаўчымі артыкуламі пра самадзейных і прафесійных мастакоў рэспублікі. Пераклаў з рускай і ўкраінскай моў асобныя творы Л. Лявонава, В. Астаф’ева, Ю. Бондарава, М. Віграноўскага.

На кніжнай паліцы

Ягоўдзік, У. Бабуліна варта: Апавяданні і аповесці-казкі / Уладзімір Ягоўдзік. — Мн. : Беларусь, 1999. — 262, [1] с.

Кніга лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра Уладзіміра Ягоўдзіка — своеасаблівая і вельмі цікавая энцыклапедыя для дзяцей і іх бацькоў. У кнізе расказваецца пра кветкі, ягады і грыбы, што растуць на Беларусі, а таксама пра птушак, жывёл і вадзяную жыўнасць, якія сустракаюцца на нашай зямлі. Завяршаюць кнігу чатыры аповесці-казкі, паводле якіх у розныя гады былі пастаўлены спектаклі на радыё і тэлебачанні, а таксама ў многіх тэатрах рэспублікі і за яе межамі.

Ягоўдзік, У. Беларускае лета: [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Уладзімір Ягоўдзік. — Мінск : М. Ягоўдзік, 2011. — 11 с., уключаючы вокладку. — (Скарбы Радзімы).

У кнізе апісваецца кожны летні месяц, што ў ім асаблівага.

Ягоўдзік, У. Беларуская восень: [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Уладзімір Ягоўдзік. — Мінск : М. Ягоўдзік, 2012. — 10, [1] с., уключаючы вокладку. — (Скарбы Радзімы).

У кнізе змешчаны вершы, прыкметы, звесткі аб прыродных зменах на кожны з восеньскіх месяцаў.

Ягоўдзік, У. Беларуская вясна: [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Уладзімір Ягоўдзік. — Мінск : М. Ягоўдзік, 2012. — [10] с., уключаючы вокладку. — (Скарбы Радзімы).

Кніга распавядае пра вясновыя месяцы года, пра тое як ажывае ўся прырода пасля зімы.

Ягоўдзік, У. Беларуская зіма: [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Уладзімір Ягоўдзік. — Мінск : М. Ягоўдзік, 2012. — [11] с., уключаючы вокладку. — (Скарбы Радзімы).

У кнізе апісаны прыкметы, народныя мудрасці аб днях і датах якія выпадаюць  на зімовыя месяцы.

Ягоўдзік, У.  Вочы Зямлі: вандроўкі па роднай Беларусі / Уладзімір Ягоўдзік. — Мінск : Народная асвета, 2020. — 87 с.

Кніга Уладзіміра Ягоўдзіка «Вочы Зямлі. Вандроўкі па роднай Беларусі» прысвячаецца багаццям беларускай прыроды. Навукова-папулярныя звесткі пра беларускія лясы, азёры, рэкі і крыніцы аўтар па-майстэрску спалучае з народнымі паданнямі і легендамі. Выданне стане верным сябрам таму, хто хоча пашырыць і ўзбагаціць свае веды па геаграфіі, біялогіі і гісторыі роднага краю. Адрасуецца аматарам роднай прыроды сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту.

Ягоўдзік, У. Вячэра для вожыка: [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Уладзімір Ягоўдзік. — Мінск : М. Ягоўдзік, 2013. — 11 с., уключаючы вокладку. — (Скарбы Радзімы.).

У кнізе распавядаецца пра вожыка, а таксама пра вужа, яшчарку, гадзюку, квакшу якімі ён сілкуецца.

Ягоўдзік, У. Год-карагод: апавяданні і мініяцюры: Для мал. і сярэд. шк.  узросту] / Уладзімір Ягоўдзік. — Мінск : М. Ягоўдзік, 2013. – 160с.., [8] л. каляр. іл.

У кнігу ўключаны творы пісьменніка Уладзіміра Ягоўдзіка, прысвечаныя беларускай прыродзе.

Ягоўдзік, У. Дзівосны карабель: [Апавяданні пра птушак і жывёл: Для мал. і сярэд. шк. узросту / У.Ягоўдзік. — Мн. : Полымя, 1995. — 55 с.

Цікавыя апавяданні пра павадкі і паляўнічыя прыгоды птушак і жывёл, якія жывуць побач з намі на Дзівосным Караблі – нашай зямлі. Апавяданні нясуць  у сабе сапраўднасць, неабходную для пазнання свету маленькім чытачом, вучаць яго радавацца прыгажосці, берагчы усё жывое, абуджаюць дапытлівасць.

 Ягоўдзік, У.  Зайцаў хлеб: [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Уладзімір Ягоўдзік. — Мінск : М. Ягоўдзік, 2013. — 11 с., уключаючы вокладку. — (Скарбы Радзімы).

У гэтай кнізе напісана не толькі пра зайку, а таксама пра яго лічылка, верш, казка, народныя павер’і, вершык.

Ягоўдзік, У.  Залатая шарсцінка, срэбраная павуцінка: беларускія народныя казкі / пераказ Уладзіміра Ягоўдзіка. — Мінск : Медыял, 2018. — 94, [1] с.

У кнізе 14 народных казак, упершыню запісаных даследчыкамі ў XIX стагоддзі і пераказаных пісьменнікам Уладзімірам Ягоўдзікам. Большасць казак малавядомыя шырокай публіцы. Малюнкі да кнігі, створаныя сусветна вядомым беларускім графікам Паўлам Татарнікавым, адзначаны самымі высокімі ўзнагародамі міжнароднай прафесійнай супольнасці. Кніга выдатна пасуе для хатняга чытання дзецям і ў падарунак. Яна перанясе малых чытачоў у чароўны свет беларускай казкі.

Ягоўдзік, У. Кветкі дзівасілу: апавяданні, аповесці, казкі / Уладзімір Ягоўдзік. — Мінск : Беларусь, 2018. – 399 с.

У кнігу вядомага пісьменніка Уладзіміра Ягоўдзіка ўвайшлі творы пра прыроду роднага краю, пра птушак і жывёл, якія насяляюць нашы лясы. Аўтар знаёміць юных чытачоў з мінулым Беларусі, са значнымі гістарычнымі падзеямі і славутымі асобамі.

Ягоўдзік, У. Лясныя таямніцы: апавяданні і мініяцюры / Уладзімір Ягоўдзік. — Мінск : М. Ягоўдзік, 2014. — 157, [2] с., [8] л. каляр. іл.

У кнігу ўвайшлі апавяданні і мініяцюры, прысвечаныя рэкам, азёрам і крыніцам, Нацыянальным паркам і запаведнікам Беларусі. Кніга вельмі прыгожа аздоблена здымкамі беларускіх фотамастакоў Ігара Бышнёва, Мікалая Гулінскага, Сяргея Чарапіцы, Вільгельма Дубіловіча.

Ягоўдзік, У. Медзяны Дзядок: аповесць-казка і пераказаў вязка: [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Уладзімір Ягоўдзік. — Мінск : М. Ягоўдзік, 2014. — 141, [2] с., [8] л. каляр. іл.

У кнігу ўключаны аповесць-казка «Янка і Ружа», беларускія народныя казкі і казкі народаў свету ў пераказах У. Ягоўдзіка.

Ягоўдзік, У.  Нацыянальны парк «Нарачанскі»: [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Ул адзімір Ягоўдзік. — Мінск : М. Ягоўдзік, 2011. — 11 с., уключаючы вокладку. — (Скарбы Радзімы).

Кніга пра нацыянальны парк «Нарачанскі», яго прыроду і жывёльны свет.

Ягоўдзік, У.   Начны князь: [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Уладзімір Ягоўдзік. — Мінск : М. Ягоўдзік, 2013. — 11 с., уключаючы вокладку. — (Скарбы Радзімы).

Кніга  раскрывае сакрэты розных відаў соў, народныя павер’і.

 Ягоўдзік, У. Па слядах ваўка: [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Уладзімір Ягоўдзік. — Мінск : М. Ягоўдзік, 2010. — [10] с., уключаючы вокладку. — (Скарбы Радзімы).

Кніга пра ваўка, прыказкі і загадкі пра яго, пра народныя павер’і.

 Ягоўдзік, У. Прыручэнне птушкі: аповесць, апавяданні, эсэ. / Уладзімір Ягоўдзік. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1989. — 238 с.

У цэнтры аповесці «Вочы Начніцы» — станаўленне характару, нацыянальнай годнасці хлопчыка з мастацкім бачаннем свету, чалавека тонкай, уражлівай душы, на долю якога выпалі нялёгкія выпрабаванні. Аповесць напісана на аснове асабіста перажытага, пранізана пачуццём шчымлівага болю, мае цікавы сюжэт. Апавяданням і эсэ ўласціва пачуццё лірызму, увагі да слова, сярод герояў — таленавітая мастачка з народа Алена Кіш з яе трагічным лесам і цудоўным мастацтвам.

Ягоўдзік, У. Птушкі побач з намі: [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Уладзімір Ягоўдзік. — Мінск : М. Ягоўдзік, 2011. — 8, [3] с., уключаючы вокладку. — (Скарбы Радзімы).

Кніга пра птушак якія жывуць побач у намі з нашай краіне.

Ягоўдзік, У. Рыжая акрабатка: [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Уладзімір Ягоўдзік. — Мінск : М. Ягоўдзік, 2012. — [10] с., уключаючы вокладку. — (Скарбы Радзімы).

Кніга пра лясную жыхарку-лісіцу, пра якую складзеныя казкі, народныя мудрасці і павер’і.

 Ягоўдзік, У. Свята летаўца: апавяданні, аповесці, казкі: Для сярэд. і ст. шк.  узросту / Уладзімір Ягоўдзік. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 1996. – 288 с. — (Школьная бібліятэка).

Кніга лаўрэата літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра Ўладзміра Ягоўдзіка разнатайная і багатая па змесце. У ёй расказваецца пра беларускія народныя святы і цікавыя старонкі сівой даўніны, пра птушак і звяроў, што жывуць у нашых лясах і пушчах. Змешчаны таксама лепшыя казкі пісьменніка, паводле якіх былі пастаўлены спектаклі ў тэартах нашай краіны і за яе мяжамі.

Ягоўдзік, У. Сем цудаў Беларусі: для малодшага і сярэдняга ўзросту / Уладзімір Ягоўдзік. — Мінск : Кавалер Паблішэрс, 1999. — 30, [1] с.

Гэта кніга, створаная на мяжы XX і XXI стагоддзяў, адкрывае серыю літаратурна-мастацкіх выданняў з аднаймённай назвай «Сем цудаў Беларусі». У наступных кнігах серыі — легенды пра чароўныя пацеркі — рэкі і азеры, апавяданні аб легендарных беларускіх гарадах, рэдкіх і зніклых птушках і жывёлах нашага краю, а таксама шмат іншага цікавага і пазнавальнага.

Ягоўдзік, У. Славутыя рыбаловы: [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Уладзімір Ягоўдзік. — Мінск : М. Ягоўдзік, 2009. — 11 с., уключаючы вокладку. — (Скарбы Радзімы).

 Кніга пра птушак і млекакормячых якія жывуць на вадаёмах і сілкуюцца рыбай.

Ягоўдзік, У. Сонейка, свяці!: казкі: Для мал. школьнага ўзросту / Уладзімір Ягоўдзік. –  Мінск : Юнацтва, 1988. –  118, [2] с. : каляр. іл.
Ягоўдзік, У. Стронга: аповесць і апавяданні. / Уладзімір Ягоўдзік.  — Мінск: Мастацкая літаратура, 1984. — 182 с.— (Першая кніга празаіка).

Героі першага зборніка прозы маладога аўтара — яго равеснікі, моладзь. У кожнага з іх свой лёс, свае клопаты, але ўсе яны сваімі ўчынкамі і ўзаемаадносінамі сцвярджаюць дабрату і чалавечнасць, маральную чысціню, характэрныя для нашага сучасніка.

Ягоўдзік, У.  У госці да мядзведзяў: [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Уладзімір Ягоўдзік. — Мінск : М. Ягоўдзік, 2012. — [10] с., уключаючы вокладку. — (Скарбы Радзімы).

Кніга пра мядзведзяў якія жывуць у беларускіх лясах.

Ягоўдзік, У. Шлях Рагвалода: апавяданні, аповесці, пераказы: Для мал. і сярэд. школьнага ўзросту. Ілюстрацыя П. Татарнікава / Уладзімір Ягоўдзік. — Мінск : М. Ягоўдзік, 2013. — 160, [16] с. кал. іл.

У кнігу ўключаны аповесці і апвяданні Уладзіміра Ягоўдзіка, прысвечаныя беларускай гісторыі, а таксама пераказ славутай “Аповесці мінулых гадоў”.

Ягоўдзік, У. Шчыраю ноччу: проза / Уладзімір Ягоўдзік. — Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2009. — 270, [1] с. — (Лімаўскі фальварак).

Новую кнігу У. Ягоўдзіка склалі апавяданні і аповесці «Вочы Начніцы», «І пазвала я…», якія вызначаюцца тонкім лірызмам, светлай музыкай слова. У раздзеле «Лістадзён» змешчаны штрыхі да партрэтаў пісьменнікаў У. Калесніка, У. Караткевіча, Я. Скрыгана, А. Пісьмянкова, мастакоў А. Лось, У. Савіча, В. Славука і іншых, творчасць якіх – адметная старонка ў беларускай культуры.

Ягоўдзік, У. Янка і ружа: аповесць-казка: [для малодшага школьнага ўзросту] / Уладзімір Ягоўдзік. –  Мінск : Юнацтва, 1993. – 116, [2] с. : каляр. іл.

У купальскую ноч летавецкія Уладар і Уладарка едуць шукаць чароўную папараць-кветку і бясследна знікаюць. На краіну насунулуся страшная бяда. Балотніца ператварае хлебадайныя палі ў дрыгву. Але народны заступнік Янка памагае людзям вызваліцца ад бяды.