Змітрок Бядуля

Змітрок Бядуля  — беларускі паэт і празаік, мовазнаўца.

Змітрок Бядуля (Самуіл Яфімавіч Плаўнік) нарадзіўся 23.4.1886 г. у вёcцы Пасадзец Лагойскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і арандатара.

Мемориальная-доска-на-доме-в-деревне-Посадец-Логойский-район-где-родился-З.-Бядуля

Спачатку навучаўся ў габрэйскай рэлігійнай пачатковай школе (хедар),  а пасля — у школе рабінаў (ешыва), якая з’яўлялася вышэйшай рэлігійнай навучальнай установай.

Працаваў хатнім настаўнікам, а з 1902 г. канторшчыкам на лесараспрацоўках.

У 1907 г. Змітрок Бядуля пачаў пісаць вершы на рускай мове і пасылаць іх у пецярбургскія часопісы. Там вершы хвалілі, але не друкавалі.

У 1912 г. быў запрошаны ў Вільню на сталую працу ў беларускія культурныя арганізацыі. Разам з Янкам Купалам працаваў у газеце «Наша ніва».  Апавяданні, напісаныя Змітраком Бядуляй ў тыя гады, сталі класікай беларускай літаратуры.

Да ранняй лірыкі З. Бядулі прымыкае яго першы зборнік імпрэсіяністычных замалёвак «Абразкі» (1913), якія толькі адсутнасцю рыфмы адрозніваюцца ад вершаў. У большасці сваіх імпрэсій пісьменнік звяртаўся да прыроды, імкнуўся супрацьпаставіць убогаму вясковаму жыццю яе вечна маладую, зменлівую прыгажосць. Сапраўднай класікай у гісторыі беларускай літаратуры сталі апавяданні З. Бядулі, напісаныя ў гэтыя ж гады: «Пяць лыжак заціркі» (1912), «Маладыя дрывасекі» (1914), «На каляды к сыну» (1913), «Велікодныя яйкі» (1913), «Летапісцы» (1914).

Змітрок-Бядуля.-г.-Вільня.-1914-г.-із-фондоў-ГМИБЛ

Летам 1915 г. з Вільні вярнуўся ў родны Пасадзец, а неўзабаве пераехаў у Мінск, дзе працаваў у беларускім бежанскім камітэце.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі некалькі год працаваў у газеце «Савецкая Беларусь» і інш. газетах, быў рэдактарам дзіцячага часопіса «Зоркі». У 1923 яны ўвайшлі ў першую кнігу апавяданняў З. Бядулі «На зачараваных гонях». У гэтых апавяданнях пісьменнік малюе тагачаснае цяжкае вясковае жыццё, часта без надзеі на будучае. Героі многіх апавяданняў — дзеці, якія галадаюць, не маюць магчымасці развіваць свае здольнасці .

З 1918 г. Змітрок Бядуля супрацоўнічаў з газетай «Беларускі шлях», якая выдавалася падчас нямецкай акупацыі.

З 1919 г.  працаваў у газеце «Савецкая Беларусь» і іншых газетах, быў рэдактарам дзіцячага часопіса «Зоркі», грамадска-палітычнага і літаратурнага часопіса «Беларускае жыццё»

У 1923 выйшла  першая кніга апавяданняў З. Бядулі «На зачараваных гонях». У гэтых апавяданнях пісьменнік малюе тагачаснае цяжкае вясковае жыццё, часта без надзеі на будучае. Героі многіх апавяданняў — дзеці, якія галадаюць, не маюць магчымасці развіваць свае здольнасці .

У 1926 г. пачаў працаваць у Інстытуце беларускай культуры, рэдагаваў краязнаўча-этнаграфічны часопіс «Наш край». Уваходзіў у літаратурнае аб’яднанне «Маладняк», пасля — ва «Узвышша». Сябра СП СССР з 1934 г.

Літаратурнае-аб’яднанне-«Узвышша».-З.-Бядуля-ў-цэнтры.-1929г.

У 1920-1930-я З. Бядуля працягваў літаратурную дзейнасць. Цяпер малавядомыя ваяцкія песні і патрыятычныя вершы, уключаныя ў зборнік «Пад родным небам» (1922), якія пазней не друкаваліся. Гэта публіцыстычныя, грамадзянскія вершы-заклікі, санеты патрыятычнага гучання. У той час З. Бядуля напісаў некалькі паэм: «Беларусь», «У ясных Крушнях», «З сказаў буры і віхуры», «Дзед», у якіх супрацьпастаўляў цяжкае дарэвалюцыйнае жыццё новаму — светламу і шчасліваму.

Пісьменніка цікавіла вусная народная творчасць, міфалогія, этнаграфія, краязнаўства. Як народная легенда была пазначана яго паэма «Госць», напісаная на аснове народнага падання і ўключаная ў зборнік «Паэмы» (1927). Цалкам на этнаграфічным і фальклорным матэрыялах створана паэма З. Бядулі «Ярыла». На фальклоры Палесся напісана паэма «Палескія былі». Пытанням этнаграфіі і фальклору прысвяціў ён шэраг артыкулаў, а ў 1924 выдаў асобную кнігу «Вера, паншчына і воля ў беларускіх народных песнях і казках».

З.-Бядуля-Н.-Каспяровчч-В.-Дубоўка-1925–1926-г.-З-фондаў-БГАМЛІ

Адметнай з’явай стала аповесць З. Бядулі «Салавей» (1927), прысвечаная мінуўшчыне, часам прыгоннага права — цікавы, казачна-прыгодніцкі і рамантычны твор, падобнага да яго ў беларускай літаратуры няма. Па матывах аповесці быў пастаўлены балет «Салавей». Пасля гэтай аповесці і адначасова з ёю выходзілі зборнікі апавяданняў З. Бядулі «Апавяданні» (1926), «Дэлегатка» (1928), «Незвычайныя гісторыі» (1931). Благі лёс быў у сацыяльна-псіхалагічнага рамана «Язэп Крушынскі» (1929—1932).

У 1939 годзе узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

У 1941 г. Змітрок Бядуля быў вымушаны пакінуць Беларусь на пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

 Памёр 3.11.1941 г. каля Уральска.

У в. Пасадзец (панадворак школы імя Бядулі) знаходзіцца музей, дзе захоўваецца аўтограф класіка на рамане «Язэп Крушынскі» 1933 года. Таксама музей З. Бядулі ёсць у г. Уральску.

У аграгарадку Ілья Вілейскага раёна Мінскай вобласці ў красавіку 2016 была ўрачыста адкрыта мемарыяльная дошка, прысвечаная Бядулю.

У аграгарадку Даўгінава Вілейскага раёна Мінскай вобласці жыў і вучыўся знакаміты беларускі пісьменнік Змітрок Бядуля (сапраўднае імя — плаўнік Самуіл Яфімавіч). У яго гонар на адным з перакрыжаванняў вёскі ўстаноўлены памятны знак.

Памятны_знак_Змітраку_Бядулю

Імя Змітрака Бядулі носяць плошча ў Мінску і вуліцы ў Віцебску, Жабінцы, Маладзечна, Мінску.

Да 125-годдзя пісьменніка, беларускае паштовае ведамства выпусціла марку з выявай Змітрака Бядулі.

Змітрок Бядуля памёр у эвакуацыі і быў пахаваны ў казахстанскім горадзе Уральску. Эксгумацыя парэшткаў прайшла ў лютым 2020 года, прах самалётам даставілі ў Беларусь, затым ён захоўваўся з бласлаўлення мітрапаліта ў Ільінскай царкве ў Бабруйску. 3 лістапада, у 79-ю гадавіну смерці пісьменніка, парэшткі даставілі ў Мінск. Шыльды, літары з надмагілля таксама прывезлі ў Беларусь і перадалі ў Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры. Прах Змітрака Бядулі перапахавалі на Усходніх могілках Мінска.

Дом-на-вуліцы-Рабкораўскай-у-Мінску-дзе-жыў-З.-Бядуля

Першы надрукаваны твор — абразок на беларускай мове «Пяюць начлежнікі» (газета «Наша ніва», 1910). У 1911 — 1912 гг. друкаваў вершы на рускай мове ў часопісах «На берегах Невы» (Пецярбург) і «Молодые порывы» (Вільня). У 1913 г. апублікаваў зборнік лірычных імпрэсій «Абразкі» (Пецярбург). У паслярэвалюцыйны час выйшлі кнігі паэзіі «Пад родным небам» (1922), «Буралом» (1925), «Паэмы» (1927), зборнікі апавяданняў «На зачарованых гонях» (1923), «Апавяданні» (1926), «Выбраныя апавяданні» (1926), «Танзілія» (1927). «Дэлегатка» (1928), «Тры пальцы» (1930), «Незвычайныя гісторыі» (1931), «Па пройдзеных сцежках» (1940), аповесці «Салавей» (1928, экранізавана ў 1937,  пастаўлены аднайменны балет ў 1939). «Набліжэнне» (1935), «У дрымучых лясах» (1939. часопіс «Полымя»), двухтомны раман «Язэп Крушынскі» (1929—1932), «Выбраныя творы» (1934). Шмат зборнікаў выбраных твораў выйшлі ў пасляваенныя гады. Для дзяцей выдадзены кнігі «Качачка-цацачка» (1927, казка), «Вясной» (1928, вершы), «Гаспадарка» (1930, вершы), «Мурашка-Палашка» (1939, вершаваная казка), «Люцік» (1940, верш), «Хлопчык з-пад Гродна» (1940, паэма), «Апавяданні» (1947), «Мае забавы» (1949, вершы), «Сярэбраная табакерка» (1958, казка і апавяданні), «Дзень добры!» (1979, вершы, казкі, апавяданні), асобныя вершы, казкі. У 1951 — 1953 гг. выйшаў Збор твораў у 4-х, у 1985—1989 гг.— у 5 тамах.

Выдаў даследаванне «Вера, ланшчына і воля ў беларускіх народных казках і песнях» (1924), кнігу нарысаў «Дзесяць» (1930).

Пераклаў з яўрэйскай на беларускую мову аповесць Шолама-Алейхема «Хлопчык Мотка» (1930), раман С. Годынэра «Чалавек з вінтоўкай» (1933), кнігу С. Каган «Апавяданні» (1940), паасобныя вершы Т. Шаўчэнкі, Ю. Будэяка.

На кніжнай паліцы

Бядуля, З. Апавяданні / Змітрок Бядуля. — Мінск : Народная асвета, 1973. — 156, [2] с., [1] л. партр. — (Школьная бібліятэка).

У зборнік уключаны апавяданні, якія вывучаюцца ў школе: «Пяць лыжак заціркі», «У шалашы», «Анчар», «Навагодняя ёлка» і інш. У іх аўтар рэалістычна пакзвае жыццё простага чалавека, яго манеры і спадзяванні да Кастрычніцкай рэвалцыі, будаўніцтва новага жыцця ў савецкі час. Напісаныя дзесяцігоддзі назад, яны і сягоння хвалююць сваёй суровай праўдай жыцця, мастацкасцю і эмацыянальнасцю.

Бядуля, З. Бліночак з неба: казкі / Змітрок Бядуля. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2016. — 223 с. 

У кнігу класіка беларускай літаратуры Змітрака Бядулі (1886—1941) увайшлі казкі, любімыя многімі пакаленнямі чытачоў.

Бядуля, З. В дремучих лесах: Миниатюры: Картинки: Рассказы: Повесть: Казка: Пер.с белорус. / Сост. и вступ. ст. В.Коваленко. — М. : Худож.лит., 1975. — 432с.

В эту книгу одного из крупнейших белорусских писателей вошли прозаичные произведения 1910-1940 гг.

Бядуля, З. Выбраныя творы / Змітрок Бядуля. — Мінск : Кнігазбор, 2006. — 492 с., [2] л. іл. — (Беларускі кнігазбор. Серыя 1. Мастацкая літаратура).

У гэтым аднатомніку сабрана ўсё самае значнае, што было створана адным з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, літаратуры ХХ стагоддзя Змітраком Бядулем (1886—1941) — яго лепшыя вершы, аповесці, апавяданні, публіцыстычныя артыкулы, лісты. Прывабны вобраз беларускага класіка, габрэя па паходжанні, добра дапаўняюць успаміны яго брата Мацвея Плаўніка і Уладзіславы Луцэвіч, жонкі Янкі Купалы. Трыццаць пяты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».

Бядуля, З. Выбранае / Прадм. і склад. В.Каваленкі. — Мінск. : Беларусь, 1966. — 304с.
Бядуля, З. Дзень добры: вершы, казкі, апавяданні: Для дашкольнага ўзросту / Змітрок Бядуля. — Мінск : Юнацтва, 1989. — 87, [1] с. — (Залаты ключык).

У кнігу ўключаны лепшыя творы для дзяцей класіка беларускай літаратуры: «Скарб», «Пяць лыжак заціркі», «Малыя дрывасекі» і іншыя.

Бядуля, З. Збор твораў: у 4 т. / Змітрок Бядуля. — Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Рэдакцыя мастацкай літаратуры, 1951―1953.

Т. 1 : Апавяданні, 1912―1939. — 1951. — 451, [1] с., [2] л. партр.

Бядуля, З. Збор твораў: у 5 т. Т. 1. Вершы, паэмы / Змітрок Бядуля. — Мінск : Мастацкая літаратура. – 1985. – 407 с.

У першы том уваходзяць вершы і паэмы Змітрака Бядулі, якія напісаны ім на працягу ўсёй яго літаратурнай дзейнасці. Творы размешчаны ў той жа паслядоўнасці, што і ў першым томе прыжыццёвага Збору твораў (1937). Захаваны назвы асобных цыклаў вершаў («Сілуэты», «Настрой», «Вайна», «З году ў год», «Каўказ» і інш.).

Том дапоўнены вершаванымі творамі, якія не ўвайшлі ў Збор твораў 1937 года.

Бядуля, З. Салавей: Аповесць, апавяданні: Для сярэд. і ст. шк. узросту / Змітрок Бядуля. — Мн. : Юнацтва, 2000. — 220, [2] с.

Старонкі аповесці 3. Бядулі (1886—1941) «Салавей» вяртаюць нас у мінулае нашай бацькаўшчыны. Пісьменнік гістарычна праўдзіва намаляваў карціну жыцця сялянства ў тую змрочную пару — у час прыгону: звярыную жорсткасць паноў, іх пагарду да ўсяго беларускага — да імён, да мовы, да нацыянальнай культуры. Але ніякія катаванні не маглі заглушыць народныя таленты, прыгажосць душы народа. Пакуты герояў аповесці выклікаюць боль, але яго перамагае пачуццё зачаравання іх чалавечнасцю, самаадданасцю і высакародствам.

Бядуля, З. Салавей: [аповесць]; Сярэбраная табакерка: [казка] / Змітрок Бядуля. — Мінск : Попурри, 2015. — 398, [1] с. — (Мая беларуская кніга).

Выдатны беларускі пісьменнік Змітрок Бядуля стаў адным з дзеячоў нацыянальнага Адраджэння. Ён меў схільнасць да імпрэсіяністычнага бачання быцця. Часам у ягоных творах праглядаюцца містыка і праявы сусветнае тугі. За савецкім часам Бядуля напісаў гістарычную аповесць-казку «Салавей», у якой чытаецца прыхаванае непрыманне таталітарнага рэжыму. Літаратурная казка «Сярэбраная табакерка» — адзін з першых беларускіх твораў у жанры фэнтэзі.

Бядуля, З. Спатканне: абразкі, мініяцюры, апавяданні: Для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту / Змітрок Бядуля. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. — 205, [1] с. — (Бібліятэка школьніка).

Кнігу Змітрака Бядулі склалі абразкі, мініяцюры, апавяданні розных гадоў. Творы пісьменніка вызначаюцца глыбокай лірычнай праніклівасцю, высокамастацкім адлюстраваннем унутранага свету чалавека.

Бядуля, З. Сярэбраная табакерка: Казка: Для сярэд. і ст. шк. узросту / Маст. Ю.Зайцаў. — Мінск. : Мастацкая літаратура, 1977. — 136с., 8л. iл.

Апошні твор Змiтрака Бядулi — класiка беларускай лiтаратуры — аповесць-казка «Сярэбраная табакерка»  (1940). У час Вялiкай Айчыннай вайны дом пісьменнiка згарэў, згарэлi ўсе яго рукапiсы i толькi нейкi цуд — iнакш не скажаш — выратаваў ад гiбелi «Сярэбраную табакерку». Упершыню яна цалкам была надрукавана толькі ў 1953 г. і стала любімым творам многіх пакаленняў беларусаў. У аснову сюжэта гэтай цудоўнай аповесці ляглі матывы народнай казкі пра тое, як дудар-паляшук паланіў смерць, запазычаныя з фальклорных запісаў А. Сержпутоўскага. Але з народнай казкі пісьменнік зрабіў філасофска-павучальную прытчу аб барацьбе дабра і зла, жыцця і смерці. Аповесць-казку «Сярэбраная табакерка» можна лічыць духоўным тэстаментам пісьменніка нашчадкам.

Бядуля, З. Шчасце не ў золаце: абразкі, мініяцюры, апавяданні, аповесць  / Змітрок Бядуля. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2014. — 325, [1] с. — (Школьная бібліятэка).

Кнігу Змітрака Бядулі (1886—1941) склалі абразкі, мініяцюры, апавяданні розных гадоў і найбольш вядомая яго аповесць «Салавей».

Літаратурна-крытычныя і метадычныя матэрыялы
Змітрок Бядуля: жыццё і творчасць / складальнікі: М. Я. Плаўнік і В. А. Каваленка. — Мінск : Народная асвета, 1970. — 4, [115] с. — (Альбом-выстаўка ў школе).
Марціновіч, А. Змітрок Бядуля: «Будзь сам сабою, беларус…» / Алесь Марціновіч. — Мінск : Харвест, 2016. — 64 с. — (100 выдатных дзеячаў беларускай культуры).

Выданне прысвечана Змітраку Бядулі — беларускаму паэту і празаіку, мовазнаўцы. 

Лашкевіч, В. А. Змітрок Бядуля – дзецям / В. А. Лашкевiч. – Мінск : Універсітэцкае, 1986. – 110 с.

Даследуецца багатая творчая спадчына З. Бядулі — дзіцячага пісьменніка і педагога.  Даецца ідэйна-эстэтычны аналіз дарэвалюцыйных твораў З.Бядулі, прысвечаных тэме дзяцінства, а таксама казак, вершаў, паэм і апавяданняў, напісаных ім у савецкі час.  Разглядаюцца артыкулы і выказванні З. Бядулі па пытаннях развіцця савецкай дзіцячай літатаруры, раскрываецца яго рэдактарская і грамацка-педагагічная дзейнасць, вызначаецца месца і роля пісьменніка ў станаўленні і развіцці беларускай савецкай дзіцячай літаратуры. Для літаратуразнаўцаў, педагогаў, студэнтаў-філолагаў, усіх, хто займаецца пытаннямі адукацыі і выхавання падрастаючага пакалення ў дашкольных і школьных устаноў.

 Навуменка, І. Я. Змітрок Бядуля: [жыццёвы і творчы шлях] / І.Навуменка. – 2-е выд. – Мінск : Беларус. навука, 2004. – 226 с.

Упершыню выданне выйшла ў 1995 г.У кнізе распавядаецца пра жыццёвы і творчы шлях Змітрака Бядулі (1886-1941). Бядулеўская творчасць разглядаецца ў сувязі з сучаснымі пісьменніку літаратурнымі плынямі, фальклорам, міфалогіяй, якія сфармавалі своеасаблівае светаадчуванне і стыль твора.Разлічана на навукоўцаў, выкладчыкаў літаратуры, студэнтаў, усіх, хто цікавіцца беларускай літаратурай.