Літаратурная гасцёўня  «Геній зямлі»

9.12.  У філіале «Малінаўская сельская бібліятэка» праведзена літаратурная гасцёўня  «Геній зямлі», прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча, беларускага паэта, літаратуразнаўца,  заслужанага дзеяча мастацтваў.   Спадчына  Максіма  Багдановіча  ўвайшла ў залаты  фонд беларускай культуры.

Бібліятэкар распавяла пра жыццёвы шлях Максіма Багдановіча. Мілагучнае гучанне вершаў паэта «І зноў пабачыў я сялібу», «Касцёл Святой Ганны», «Маладыя гады» далі магчымасць прысутным акунуцца ў свет паэзіі М.Багдановіча, прайсціся па яго жыццёвых сцежках, пранікнуцца яго думкамі і ўяўленнямі.

Мерапрыемства суправаджалі тэматычная відэапрэзентацыя і відэаролікі на песні паэта.  Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з літаратурай, прадстаўленай на кніжнай выставе «Геній зямлі беларускай».