Гадзіна беларускай літаратуры «І думкай, і словам служыць Беларусі»

3.11. Колькі б часу ні прайшло, заўжды будзе жыць у памяці людзей Якуб Колас – выдатны пісьменнік, без якога немагчыма ўявіць беларускую літаратуру. У філіале «Малінаўская сельская бібліятэка» з наведвальнікамі прышкольнага аздараўленчага лагера «Лістападзік», быў праведзены гадзіна беларускай літаратуры «І думкай, і словам служыць Беларусі», прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа. У час мерапрыемства бібліятэкар расказала вучням аб жыццевым і творчым шляху беларускага  класіка. У выканані бібліятэкара і вучняў гучалі прыгожыя вершы паэта.

Вучні адказвалі на пытанні віктарыны па творчасці класіка, знаёміліся з  творамі аўтара, размешчанымі на кніжнай выставе «І думкай, і словам служыць Беларусі».