Кулінарнае падарожжа «Чытанне смачных старонак паэмы Якуба Коласа «Новая зямля».

02.11 Бібліятэкар філіяла «Уборкаўская сельская бібліятэка» запрасіла чытачоў на кулінарнае падарожжа «Чытанне смачных старонак паэмы Якуба Коласа «Новая зямля», прысвечанае 140-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа.

 Да мерапрыемства аформлена кніжная выстава «Якуб Колас, пясняр роднай Беларусі», дзе змясціліся кнігі для дарослага і дзіцячага чытача. Бібліятэкар запрасіла удзелькаў мерапрыемства за круглы стол, з саматканым беларускім рушніком, і беларускімі нацыянальнымі стравамі (узвар і клёцкі), аб гэтых блюдах пісьменнік таксама распавядае у сваёй паэме.

Ва уступным слове бібліятэкар распавядала гістарычныя звесткі аб значэнні нацыянальнай кухні, аб яе асаблівасцях. Расказала кароткі змест паэмы «Новая зямля», якая з’яўляецца энцыклапедыяй жыцця беларускага народа.  Гучалі ўрыўкі аб разнастайнасці страў, якія ўжывалі нашы продкі ў сваім жыцці, што гатавалі з мяса, мукі, малака, якія напіткі былі на стале у простых людзей таго часу, аб скаромнай і поснай стравах.

На прыканцы мерапрыемства смакавалі клёцкі па старынным беларускім рацэпце  і узвар з сушаных скрылькоў.  На памяць удзельнікі мерапрыемства атрымалі памятку «Нашы продкі гатавалі, да стала нас запрашалі» з рэцэптамі блюд беларускай нацыянальнай кухні, якія апісаны у паэме Якуба Коласа «Новая зямля».