Вучэбна-пазнавальная экскурсія «Славутыя імёны Бацькаўшчыны»

19 лютага ў цэнтральнай раённай бібліятэцы праведзена вучэбна-пазнавальная экскурсія «Славутыя імёны Бацькаўшчыны» да Міжнароднага дня роднай мовы. Удзельнікамі мерапрыества былі вучні 8-га класа раённай гімназіі.

 Мерапрыемства стала своеасаблівым падарожжам, падчас якога бібліятэкары звярнуліся да гісторыі, паходжання і станаўлення сучаснай беларускай  мовы, прыгадалі імёны тых, хто зрабіў усё, каб беларускае слова жыло ў вяках.

Вучні адказвалі на пытанні відэа-віктарыны, адгадвалі загадкі-жарты, перакладвалі словы з рускай мовы на беларускую мову.

У канцы мерапрыемства бібліятэкары прадставілі прысутным інтэрмедыю батлеечнага тэатра «Салдат ды Чорт».

Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава  «Са слова пачынаецца Радзіма».