Час роднай мовы “Мовы рысы непаўторныя”.

19 лютага ў філіяле “Крупейская сельская бібліятэка” праведзены час роднай мовы “Мовы рысы непаўторныя”, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы.

Удзельнікамі мерапрыемства  сталі вучні сярэдніх класаў Крупейскай базавай школы.

Увазе вучняў была прадстаўлена кніжная выстава “Роднай мовы пералівы”, на якой змяшчаліся кнігі па гісторыі беларускай мовы, кнігі беларускіх аўтараў, зборнікі прыказак.

У ходзе мерапрыемства ішла размова пра гісторыю ўзнікнення Дня роднай мовы, пра неабходнасць яе захавання.

 Дзеці прынялі ўдзел у конкурсах  “Назаві слова”, “Зрабі пераклад”, “Дапоўні прыказку”, “Назаві твор па яго пачатку”, “Адным словам”, а таксама прачыталі вершы, прысвечаныя роднай мове.