Вобразы вечнасці “Зорка зямлі беларускай”. Менавіта пад такой назвай прайшло мерапрыемства, прысвечанае 135-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы, народнага паэта Беларусі, якое падрыхтавалі і правялі бібліятэкары цэнтральнай бібліятэкі для дзяцей, якія наведваюць летні лагер Лоеўскай сярэдняй школы імя А.В. Казлова.
Самі вучні школы таксама прымалі ўдзел у мерапрыемстве. Яны падрыхтавалі дэкламацыю вершаў з элементамі выканальніцкага майстэрства. Бібліятэкары падрыхтавалі бібліяграфічны агляд літаратуры па творчасці Янкі Купалы “З Беларуссю дыхаю разам”.