Дзень беларускай мовы ў бібліятэцы “Пап’ем кваску – паразмаўляем па-беларуску”.

19 лютага бібліятэкар філіяла “ Уборкаўская сельская біблітэка”  запрасіла чытачоў на Дзень беларускай мовы ў бібліятэцы “Пап’ем кваску – паразмаўляем па-беларуску”. Была аформлена  выстава – заклік “З родным словам пасябруй!”. У гэты дзень бібліятэкар прапанавала сваім чытачам размаўляць на роднай беларускай мове, таму і былі арганізаваны галосныя чытанні беларускіх кніг. Праведзены конкурсы “Прылады працы” дзе трэба было адказаць на пытанні па тэме, “Добры гаспадар” адгадвалі загадкі аб праладах працы, “Працоўны дзень” успаміналі прыказкі і прымаўкі аб працы, “Казачная ліса” адказвалі на пытанні па беларускаму фальклору. Потым усе каштавалі квас і чыталі на ўспамін вершы беларускіх паэтаў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча і іншых. Такія мерапрыемствы дапамагаюць стварыць умовы для выхавання любові і павагі да беларускай мовы, да культурных традыцый беларускага народу.