Моўная хвілінка “Не проста ў словы я гуляю, на роднай мове размаўляю”.

 21 лютага ў Уборкаўскай сельскай бібліятэцы прайшла моўная хвілінка “Не проста ў словы я гуляю, на роднай мове размаўляю”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы.

   На мерапрыемстве гучалі вершы беларускіх пісьменнікаў на роднай мове, а таксама беларускамоўныя вершы ўдзельнікаў літаратурнай гасцёўні “Верас”. Рабяты ўспаміналі беларускія прыказкі і прымаўкі, адгадвалі загадкі, спявалі беларускія народныя песні. Правялі конкурс на лепшае гучнае чытанне беларускіх народных казак.